Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глум, ‑у, м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глуміць і глуміцца; глумленне.

2. Пра што‑н. марна страчанае, папсаванае. Дабро пайшло ў глум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустаглу́м ’хто бескарысна марнуе грошы ці іншыя каштоўныя рэчы’ (Варл.). Да глуміць ’псаваць, марнаваць’, параўн. попусту, упустую (траціць грошы і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псава́ць ’рабіць непрыгодным, непрыдатным; глуміць’, псава́ць кроў ’злаваць, раздражняць’ (ТСБМ, Мал., Нік. Очерки, Бес., Булг., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Шат., Сл. ПЗБ), псова́ць, псува́ць ’псаваць’ (Мядзв., Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТС), псуць ’псаваць’ (Нас., ТСБМ). Укр. псува́ти ’тс’, рус. дыял. псова́ть, псувать, псить ’тс’, польск. psować (XVI–XVII стст.), psuć ’тс’, ст.-чэш. psouti ’лаяць, сварыцца’, славен. psováti ’тс’, серб.-харв. псо̀вати ’тс’, балг. псу́вам ’гаварыць непрыстойныя і крыўдныя словы’, макед. пцуе ’лаяць, ганьбіць, сварыцца’. Прасл. *pьsovati, адназоўнікавае ўтварэнне ад *pьsъ (гл. пёс), параўн. БЕР, 5, 842. Аднак праславянскасць сумнеўная, звычайна разглядаюцца як самастойна ўзнікшыя словы ў асобных славянскіх мовах па тыпалагічнай мадэлі ’сабака’ → ’лаяць, абражаць; глуміць, псаваць’, параўн. літ. šunióti ’лаяць, абражаць’ ад šũo ’сабака’, ням. hunzen ’ганьбіць, параўноўваючы з сабакам; глуміць, псаваць’ пры Hund ’сабака’ (Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 359, 623). Банькоўскі (2, 958) псаваць, укр. псувати і славац. дыял. psuť выводзіць з польскай мовы, што можна прыняць, відаць, толькі для значэння ’глуміць, псаваць’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глумі́цца несов., разг.

1. (приходить в негодность) по́ртиться, да́ром пропада́ть;

2. страд. по́ртиться; зря тра́титься; трави́ться; см. глумі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.

Разм.

1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.

3. Зал. да глуміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., каго-што.

Разм. Сапсаваць, зглуміць што‑н. [Трактарыст:] — То мо трэба было пачакаць? А то парэзалі, паглумілі поплаў... Місько. — А нашто ты [каваль] плугі паглуміў? — выразна прагуў голас. Чорны. Паглумілі маладую віку коні, уцякаючы да сёл. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аку́дны ’здзеклівы’ (Крывіч, VI, 1923) да акудзіць ’высмяяць, паджартаваць’ да прасл. kuditi (ст.-рус. кудити ’ганьбіць’, ст.-слав. коудити, балг. кудя, серб.-харв. ку̀дити, славен. kúditi ’тс’, польск. przekudzićглуміць, нудзіць’, параўн. бел. пракудзіць, пракудлівы, рус. прокудить ’тс’ (Бернекер, 1, 639). З індаеўрапейскіх паралеляў найбольш верагодныя ст.-англ. hūsc, ст.-в.-ням. hosc, ст.-сакс. hosc (< *kūd‑sko) ’жарт, здзекі’, ст.-інд. kutsáyati ’ганьбіць’, ст.-грэч. κοδάξω ’ганьблю’ (Покарны, 595).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

Разм.

1. што. Секчы; нішчыць. Пляжылі векавыя дубы, хвоі, ясені, бярозы, грузілі іх на машыны, падводы, тралявалі да чыгункі. Сачанка.

2. Біць. Пляжылі некалі молатамі ў кузні і бацька Шведзікаў і брат, ды мала ад таго было карысці. Даніленка. — Мяне толькі бацька пляжыў дубцом па лытках, калі часам у чужы сад заблуджуся, — прызнаўся Грэчка. Няхай.

3. што. Нішчыць, глуміць. — Не будзе больш жыта машынай пляжыць. Зара[чэцца] і дзесятаму закажа. Як далі на партыйным сходзе вымову... Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глум, глумі́цца, глумі́ць ’псаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)