гла́дкі, ‑ая, ‑ае; ‑дак, ‑дка.

1. Роўны, без упадзін і выступаў. Гладкі асфальт. Гладкая пляцоўка. □ Аэрадром займаў вялізнае гладкае поле. Бядуля. Калёсы .. затарабанілі па роўнай гладкай дарозе. Скрыган. // Не шурпаты, слізкі, прыемны на дотык. Гладкае шкло. Гладкая папера. // Прамы, не завіты (пра валасы). Гладкая прычоска.

2. перан. Складны, плаўны, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.). Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцця. Бядуля.

3. Разм. Сыты, адкормлены. Рыхтуючыся да суровай зімы, .. [мядзведзіца] зрабілася тлустай і гладкай. В. Вольскі. У сваёй маткі ўсе дзеткі гладкі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэрсць, -і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл.

Гладкая ш.

Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).

2. Пража з такіх валасоў.

Вязаць шкарпэткі з шэрсці.

3. Тканіна з такой пражы.

Сукенка з шэрсці.

|| прым. шарсцяны́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хітрэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі хітры. [Драч:] А бабачка нішто сабе... гладкая... Нашым дзеўкам да цябе... Куды ім... Падабаешся... [Нінель:] І ты — мне. [Драч:] Ну і хітрэнная, халера! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільсні́цца і льсні́цца, ‑ніцца; незак.

Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. Пестрак. Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапу́ха, ‑і, ДМ ‑пу́се, ж.

Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру. Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гладзь 1, ‑і, ж.

Роўная гладкая паверхня чаго‑н. Гідраплан застаўся адзін, лёгкі і белакрылы на сіняй гладзі бухты. Самуйлёнак. Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Колас.

гладзь 2, ‑і, ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́скасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. плоскі.

2. У геаметрыі: паверхня, якая мае два вымярэнні.

Лінія на плоскасці.

3. Роўная, гладкая паверхня.

П. самалёта (крыло). Нахіленая п.

Каціцца па нахіленай плоскасці (перан.: пра паступовае маральнае падзенне).

4. перан. Галіна, сфера распаўсюджання чаго-н., пункт гледжання.

Разгледзець пытанне ў іншай плоскасці.

|| прым. пло́скасны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Плоскасныя вымярэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэ́рсць ж., в разн. знач. шерсть;

гла́дкая ш.гла́дкая шерсть;

апрацо́ўка шэ́рсці — обрабо́тка ше́рсти;

вяза́ць з шэ́рсці — вяза́ть из ше́рсти;

суке́нка з шэ́рсці — пла́тье из ше́рсти;

гла́дзіць супро́ць шэ́рсці — гла́дить про́тив ше́рсти;

па шэ́рсці — по ше́рсти;

усе́ чэ́рці адно́й шэ́рсціпогов. все одина́ковые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пове́рхность в разн. знач. паве́рхня, -ні ж.;

пове́рхность земли́ паве́рхня зямлі́;

гла́дкая пове́рхность воды́ гла́дкая паве́рхня вады́;

пло́ская пове́рхность пло́ская паве́рхня;

пове́рхность враще́ния мат. паве́рхня кручэ́ння;

пове́рхность нагре́ва техн. паве́рхня нагрэ́ву;

несу́щая пове́рхность ав. апо́рная паве́рхня;

скользи́ть по пове́рхности схо́пліваць вяршкі́; ко́ўзацца па паве́рхні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)