вертыка́льны, -ая, -ае.
Адвесны, перпендыкулярны ў адносінах да гарызонту; проціл. гарызантальны.
|| наз. вертыка́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
флец, ‑у, м.
Спец. Гарызантальны пласт карыснай горнай пароды.
[Ням. Flöz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.
1. Летняя адкрытая прыбудова да дома.
Крытая т.
Зашклёная т.
2. Гарызантальны ўступ зямной паверхні на схілах у выглядзе пляцоўкі.
Бераг спускаецца тэрасамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саля́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Апарат штучнага загару.
Гарызантальны і вертыкальны с.
2. Касметычны кабінет, абсталяваны апаратам штучнага загару.
Наведаць с.
3. Спецыяльная адкрытая пляцоўка для прыняцця сонечных ваннаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карні́з, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.
2. Прыстасаванне над акном звычайна ў выглядзе папярочнага бруса, на якое вешаюць шторы, парцьеры.
|| прым. карні́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бушпры́т, ‑а, М ‑рыце, м.
Гарызантальны або нахільны брус, які выступае ўперад з носа судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.
[Гал. boeg — пярэдняя частка карабля і spriet — шост.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляжа́йка ’ляжанка ля печы’, ’комін-ляжак’ (пух., З нар. сл.; уздз., Нар. словатв.; навагр., Сцяшк. Сл.), ляжэйка ’бакавыя дошкі ў возе’ (астрав., Сцяшк. Сл.; круп., Жыв. сл.; Касп., Сл. ПЗБ), ліжа́йка ’бакавы брусок асновы панарада’ (КЭС, лаг.), валож. ляжэ́я ’папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі’ (Жыв. сл.). Ст.-рус. лежайка, лежейка, лежая ’знак > (гарызантальны вугал) у бортніцкіх знамёнах’. Да прасл. ležajьka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 158), якое з ležaja/ležajь (< ležati), роднаснага з ляжа́й (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пласт, ‑а, М ‑сце, м.
1. Шчыльны слой чаго‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег. Колас. Цёпла ўхутанае тоўстым пластом моху, гэтае балота замярзала як след толькі ў самыя суровыя зімы. Паслядовіч.
2. Гарызантальны слой асадачнай горнай пароды. Вось ужо ў другім ствале пачалі сустракацца пласты каштоўных выкапняў. Кулакоўскі.
3. перан.; чаго або які. Аднародная ў якіх‑н. адносінах частка чаго‑н. Лексічны пласт. Фразеалагічны пласт. □ Гістарычна апраўдана і сама спрэчка паміж Ліпскім і Пратасавіцкім: засцянковая шляхта, як дваранскі пласт, была невядома для Расіі. «Полымя».
•••
Ляжаць як пласт (пластом) гл. ляжаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́р м.
1. род. упо́ру (действие, состояние) упо́р;
пункт ~ру — то́чка упо́ра;
2. род. упо́ра (предмет) упо́р;
страля́ць з ~ра — стреля́ть с упо́ра;
гарызанта́льны ўпор — горизонта́льный упо́р;
◊ рабі́ць у. — де́лать упо́р;
ва ўпор — в упо́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вярхня́к 1 ’бэлька паміж вушакамі’, вірхня́к ’тс’ (Мат. Гом.), укр. параўн. верхня́к ’верхні гарызантальны брусок у аконнай і дзвярной асадзе’, рус. урал., зах.-сіб. ве́рхник, верхля́к, варон., бран., гом. верхня́к ’верхні вушак акна, дзвярэй’, славен. vȓhnjak ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі злучэння верхні вушак.
Вярхня́к 2, вырхня́к ’падстрэшак’ (малар., Нар. сл.), а таксама верхняк ’верхні сашнік у сасе’ (Выг.), утвораны ад прыметніка верхні і суф. ‑ак.
Вярхня́к 3, вэрхня́к ’верхні жарновы камень’ (Дразд.), талач. вірхняк ’тс’ (Шатал.), укр. верхняк, ст.- і паўдн.-рус. верхня́к ’верхні камень у млыне’, урал. ве́рхник ’тс’, славен. vrhnják ’тс’. Усходнеславянска-славенская ізалекса. Да верхні. Утворана пры дапамозе суф. ‑ак (< ‑akъ). Параўн. верхнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)