саля́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Апарат штучнага загару.

Гарызантальны і вертыкальны с.

2. Касметычны кабінет, абсталяваны апаратам штучнага загару.

Наведаць с.

3. Спецыяльная адкрытая пляцоўка для прыняцця сонечных ваннаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)