абвярце́цца, ‑вярчуся, ‑верцішся, ‑верціцца; зак.
Адкруціцца, абгарнуцца чым‑н. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абко́ўзаць сов.
1. обката́ть;
а. ледзяну́ю гару́ — обката́ть ледяну́ю го́ру;
2. обмя́ть, измя́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свабадне́ць, ‑ее, безас. незак.
Рабіцца больш свабодным, прасторным. Калі гару з расадай выцягваюць з доміка ў двор, у пакойчыках неяк незвычайна свабаднее. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́скі, ‑сак; адз. няма.
Тое, што і драбіны (у 1 знач.). Вялічка ўбег у сенцы двухпавярховага мураванага дома, убачыў вузенькія прыстаўныя лескі і.. узлез на гару. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Купіць усё, многае або ўсіх, многіх. // Купіць што‑н. — пра ўсіх, многіх. Сябры білеты пакуплялі І на гару пашыбавалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разду́м’е, ‑я, н.
Разм. Роздум. У раздум’і пастаяў .. [Амелька] хвіліну і палез на гару. Чорны. Памалу, мерна крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ледаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы. В. Вольскі. У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Напхаць многа чаго‑н. куды‑н. — Воз [бандыты] наклалі, як гару, ды яшчэ [гавару] у мяшкі панапіхалі. Чарнышэвіч.
2. што. Напіхаючы, напоўніць чым‑н. усё, многае. Панапіхаць сеннікі саломай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сага́н, ‑а, м.
Абл. Чыгунны кацёл для стравы. І смажылася свежына, І маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Танк. Саган блішчыць, калі ён новы... Калі яго ставяць у печ, ён робіцца чорны, чорны... Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́бірак, ‑рка, м.
Абл. Ахапак, пласт сена, саломы і пад., набраны граблямі. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель на пярэбірку свежага сена. Дамашэвіч. У адным стозе Іван Касніцкі ўбачыў, што пярэбірак саломы навісае ўніз. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)