◎ Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зяваць ’моцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глагала́ць ’голасна, рэзка гаварыць, гарланіць’ (Нас.). Рус. глаго́лать ’гаварыць, казаць’, укр. глаго́лати. Зыходным з’яўляецца ст.-слав., ц.-слав. глаголати ’казаць, гаварыць’ (што з’яўляецца рэдуплікаванай формай: *gol‑gol‑), з якога і запазычаны (праз царкоўную літ-py) усх.-слав. словы. У бел. мове націск змяніўся паводле дзеяслоўных тыпаў на ‑ati (‑аць), а семантыка набыла адценне жартаўлівасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вала́ць ’крычаць, гарланіць; зваць, клікаць на дапамогу; зваць у суд’ (Нас., КЭС). З польск. wołać ’тс’. Версія Насовіча аб паходжанні валаць ад «рову вала» (Нас., 64) з’яўляецца народна-этымалагічнай. Перанос націску во́лаць > вала́ць тлумачыцца ўключэннем дзеяслова ў клас дзеясловаў на ‑аць: крыча́ць, вярта́ць, маха́ць і пад. (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 67; Рудніцкі, 1, 464–465; Брукнер, 630).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Галакані́ць ’гаманіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Падобныя словы ёсць, напраў рус. і ўкр. мовах. Параўн. у Даля: гала́нить, гала́чить, гала́шить ’гарланіць, крычаць, шумець і да т. п.’ (гл. і СРНГ, 6, 104–105). Параўн. далей укр. гала́кати ’крычаць’, гала́йкати (Грынч.). У аснове гэтай групы слоў ляжыць, як здаецца, гукавы комплекс гал‑, гала‑, галай‑, што азначае ’шум, шумець, крычаць і да т. п.’ Ад гэтага гал(а)‑ пры дапамозе дзеяслоўнага «узмацняльнага» суф. ‑к‑ было ўтворана гала‑к‑ (гл. укр. дзеяслоў гала́кати). Далей да гэтага апошняга тыпу ўтварэння быў даданы «ўзмацняльны» суф. ‑ан‑ (галакан‑), што і з’явілася базай дзеяслова галакані́ць. Параўн. яшчэ штурхаць — штурхнуць — штурхан (гл. пад гакан) і гакан ’моцны штуршок’ (там жа). «Узмоцненымі» («падоўжанымі») формамі лічыў другія словы ў парах тыпу hákaty — hałakaty, hajkaty — halájkaty ва ўкр. мове Смаль–Стоцкі (гл. Slavia, 5, 6–7). Аб дэрывацыі ад выклічніка hala‑ гл. таксама ў Слаўскага, 1, 397.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)