гарла́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што і без дап. (разм.).

Тое, што і гарлапаніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарла́ніць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарла́ню гарла́нім
2-я ас. гарла́ніш гарла́ніце
3-я ас. гарла́ніць гарла́няць
Прошлы час
м. гарла́ніў гарла́нілі
ж. гарла́ніла
н. гарла́ніла
Загадны лад
2-я ас. гарла́нь гарла́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гарла́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарла́ніць несов., см. гарлапа́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што і без дап.

Разм. Тое, што і гарлапаніць. Салдаты ад нуды бадзяліся па вуліцах, гарланілі песні. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

горла́нить несов. гарлапа́ніць, гарла́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Пачаць гарланіць. // Крыкнуць, закрычаць на ўсё горла. Недзе ўскрыкнуў і загарланіў адзінокі певень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарла́цьгарланіць’ (Нас.). Рус. дыял. горла́ть, укр. горла́ти ’тс’. Здаецца, усх.-слав. утварэнне ад *gъrdlo ’горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарлапа́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што і без дап.

Разм. Моцна, на ўсё горла крычаць, пець; гарланіць. Недзе кудахтаюць куры, гарлапаніць певень. Бажко. У .. шынку ўжо гарлапанілі песню. Асіпенка. // Крыкліва гаварыць, спрачацца, дамагаючыся свайго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Крычаць, гарланіць. Усе [суседзі] чулі ад слова да, слова, што гаварыў Гамрэкелі, бо ён знарок гарлаў па ўвесь пасёлак. Самуйлёнак. І чайкі гарлаюць на ўсе галасы на дым парахода, на парус касы. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарла́н, гарла́ніць (БРС, Шат.). Рус. горла́н, горла́нить. Паводле Шанскага (1, Г, 135), рус. горла́н утворана ад го́рло (у значэнні ’сварлівы чалавек’) суфіксам ‑ан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)