Го́йсаць ’бегаць’ (БРС), гайса́ць, гаса́ць, го́цаць, гаца́ць (гл. Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Жд. I, Нас., Шат.). Магчыма, гукапераймальнага (выклічнікавага) паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́хаць1, ла́хыць, лахъць ’бегаць у пошуках чаго-небудзь’ (Янк. II, КТС; докш., бял., Янк. Мат.; міёр., Нар. лекс.), ’насіцца, шукаць спажывы’ (Юрч.), ’шукаць’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; б.-каш., Мат. Гом.), ’хадзіць’, ’абхадзіць’ (Бяльк.), ’бегаць’ (добр., Мат. Гом.), ’бегаць без патрэбы, гайсаць’ (КЭС, лаг.), ’бегаць, блукаць’ (Яўс.) ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (брас., Сл. паўн.-зах.), ’гультаяваць’ (Мат. Гом.). Укр. лахати ’збіраць калоссе’, рус. брат лахать ’бегаць, гайсаць, мітусіцца’, польск. сувалк. obłachnąć ’захапіць, завалодаць, апанаваць’, харв. дуброўн. láhati ’хутка выходзіць’, ’хутка хадзіць (экспрэсіўнае)’, ’пераганяць з аднаго месца ў другое’, ’квапіцца, галіцца на што-небудзь’, прасл. laxati. Суадносіцца генетычна з літ. lakstýti ’бегаць’, ’лётаць’, лат. lakstît ’бегаць туды і назад’ праз пераходную форму ла́хтаць (гл.) насуперак Скоку (2, 261), які бачыць у ім анаматапеічнае ўтварэнне.

Ла́хаць2, ла́хыць, ла́хъць ’гаварыць недазволенае’ (міёр., Нар. лекс.), навагр. ’пляткарыць, балбатаць’ (З нар. сл.), ’балбатаць, пустасловіць’ (Юрч.), ’гаварыць недарэчнае’ (паст., маст., смарг., Сл. паўн.-зах.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйльск. (ЛатвССР) ла́хаць ’гаварыць пра тое, чаго не ведаеш’, наўг. ’смяяцца’, польск. łachać ’лаяць, ганьбаваць’. Экспрэсіўнае дзеяслоўнае ўтварэнне ад лаяць (гл.), як maxati < majati ’махаць’, baxati < bajati ’гаварыць’ (Слаўскі, 4, 405).

Ла́хаць3 ’трахаць, напр., лыжкай па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да лах!3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мета́ться несов.

1. (бросаться) кі́дацца; (суетиться) мітусі́цца; (суетливо бегать) бе́гаць, го́йсаць, гайса́ць;

больно́й всю ночь мета́лся хво́ры ўсю ноч кі́даўся;

мы́сли у меня́ ме́чутся ду́мкі ў мяне́ мітуся́цца;

ме́чется, как угоре́лый бе́гае (го́йсае), як шалёны;

2. страд. кі́дацца; прыво́дзіцца; кла́сціся, адклада́цца; см. мета́тьI 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэ́йці ‘трэці’ (Байк. і Некр., Федар. 4, Пятк. 2, ТС, Янк. 2; зэльв., Нар. словатв.; беласт., Сл. ПЗБ; ганц., Ск. нар. мовы), трэ́йцяя нядзеля ‘сход месяца, яго 3‑я квадра’ (стаўб., З нар. сл.); трэ́йціе пе́ўні ‘пара сутак’ (Сержп. Грам.), сюды ж трэйця́к, трэйця́ка ‘трацяк, цялушка трэцяга году’ (Мат. Гом., Скарбы, Кліх), трэйтя́к ‘3‑гадовае жарабя’ (пруж., Зн., дыс.); на трэйцяк ‘трэцяя частка ўраджаю’ (ТС), трэйця́к ‘трэці пастух’ (там жа). Паводле Карскага (1, 354), з *трецʼцʼи, параўн. тре́цьцій ‘трэці’ (Бяльк.), як айца < а́сса (гл. айцец). Станкевіч (Язык, 237) лічыць падваенне (падаўжэнне) гукаў у прыметніках і парадкавых лічэбніках нерэгулярным і прапануе тлумачыць з’яўленне й паміж а, о, е і зубнымі вядомымі ў народнай мове выпадкамі тыпу войстры, гайсаць і пад. (Станкевіч, Зб. тв., 2, 35). Цвяткоў (Запіскі, 78) бачыць аналогію ў польск. miejsce (*mieśće > *mieśśće з распадабненнем і зацвярдзеннем ś пад уплывам c). Параўн., аднак, ст.-бел. третье ‘трэцім разам’ (ГСБМ) адпаведна ст.-слав. третиѥ, третиѥѥ ‘тс’ (ESJSt, 16, 978), што дало форму з падваеннем. Да тры, трэ́йка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)