се́льский

1. (прил. к село́) се́льскі;

се́льский сове́т се́льскі саве́т;

2. (живущий, работающий в деревне) вяско́вы, се́льскі;

се́льский учи́тель вяско́вы наста́ўнік;

3. (земледельческий) земляро́бчы; се́льскі;

се́льские рабо́ты земляро́бчыя рабо́ты;

се́льское хозя́йство се́льская гаспада́рка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Селяні́н ‘жыхар сельскай мясцовасці, земляроб’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.). Укр. селяни́н, рус. селяни́н, ст.-рус. селянинъ ‘селянін, вясковы жыхар’, серб.-харв. сѐљанинвясковы жыхар’, славен. selján ‘селянін, вясковы жыхар’, балг. се́лянин, макед. селанин, селанец ‘селянін’, ст.-слав. селꙗнинъ ‘земляроб’. Паводле Трубачова (Проспект, 77), прасл. *sedlʼaninъ/*sedlěninъ < прасл. *sedlo (адрознага ад *sedъlo ‘сядло’) ‘земляробчая гаспадарка з домам’ (Махэк₂, 539) з і.-е. *sedlom, роднаснага лац. sella ‘сядзенне’ < *sedlā, што мае фанетычную і словаўтваральную адпаведнасць у палеабалканскім Ἕλλα ‘назва храма Зеўса ў Дадоне’, ад якога выводзіцца племянная назва Ἕληνες, паралельная да *sedlʼane ‘сяляне’ (Трубачоў, Этимология–1980, 14–15). Гл. сяляне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гама́шы, ‑аў; адз. гамаш, ‑а, м.

Тое, што і камашы. Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы інтэлігент — у шэрым адпрасаваным касцюме, у бліскучых гамашах і белай саламянай кепцы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тункель, ст.-бел. тункельвясковы суддзя’ (ГСБМ). Запазычана праз польск. tunkiel ‘тс’ са ст.-ням. Tong ‘тс’ (Булыка, Выбр. пр., 177, 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Грукатаць некаторы час. Звычайна зранку пагрукочуць жанчыны вёдрамі ля студняў, прастукоча коламі фурманка на вуліцы, прамчыцца на матацыкле які-небудзь вясковы хлопец-зух. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́жнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — вясковы бядняк. У акруговым судзе, які размяшчаўся ў палацы Тышкевіча на Трокскай вуліцы, прысяжны павераны выступаў абаронцам простых сярмяжнікаў і гарадской беднаты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́сяцкі, ‑ая, ‑ае.

1. У Старажытнай Русі — начальнік ваеннага апалчэння.

2. Выбарная службовая асоба ад сялян, вясковы старшыня (да рэформы 1861 г.).

3. Галоўны распарадчык у старадаўнім рускім вясельным абрадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяско́вец ’жыхар вёскі’ (БРС, КТС) — уласнабеларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑овец ад вёска (гл.). Сюды ж вяскоўка, вяскоўскі (КТС), вясковы ’сельскі’ (БРС, КТС, Яруш., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасталы́ка ’прасцяк, нетактоўны чалавек’ (ТС). З прастарэ́ка (гл.) з заменай другой часткі на лыка; магчыма, намёк, што такі чалавек носіць лыкавыя лапці. Параўн. рус. ла́потник ’прасцяк; вясковы неадукаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пралета́рый, ‑я, м.

1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці. Івашын.

2. Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.

[Лац. proletarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)