Вярхо́ўе1 ’частка ракі ля яе вытокаў’ (БРС, КТС), укр. верхівʼя, рус. верховье ’тс’. Усходнеславянская лексема (на астатняй слав. тэрыторыі слова мае іншыя значэнні; параўн. славен. vrhóvje ’горы’), утвораная ад vьrx‑ъ, дзе ‑ъ паходзіць з й < *‑ой; яго рэфлекс мы назіраем у пазнейшым суф. ‑ov‑ (Экерт, ВСЯ, 4, 104). Спачатку vьrxovьje абазначала ’верх чаго-небудзь’; ’вяршыня гары’, потым (ва ўсходніх славян) — ’месца на вяршыні, адкуль рака выцякае’ (Шанскі, 1, В, 69).

Вярхо́ўе2 ’першы ачос ільну’ (Касп.); ’нізкагатунковая пража з пачасся льну’ (Уладз.), вярхо́ўя ’горшы гатунак ільнянога валакна’ (Бяльк.); ’зрэб’е, ачоскі з атрапанага льну’ (Янк. II, III, барыс., Янк. Мат.), пін. вэрхо́вʼе ’зрэб’е’ (Шатал.). Рус. верховье: йонаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР), пск., смал. ’першыя вычаскі’, таксама с.-урал. ’слой ільновалакна’, пск., йонаўск., прэйл. ’пража з першых вычасак’, йонаўск. ’палатно з гэтай пражы’. Бел. інавацыя. Да вярхоўе1 < прасл. vьrxovьjeвярхі чаго-небудзь’.

*Вярхо́ўе3, вярхо́ўя (зборн.) ’вярхі дрэў’ (Бяльк.), укр. верхівʼя, польск. wierzchowie, славен. vrhǫ̑vje ’тс’, якое магло б быць другасным. Да вярхо́ўе1 < прасл. vьrxovьjeвярхі, верхнія часткі чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

элі́та, -ы, ДМі́це, ж., зб.

1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).

2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.

Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.

3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.

Навуковая э.

|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Элітнае насенне.

Элітны рэстаран.

Элітарная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верх, ‑у, М на версе; вярхі, ‑оў; м.

1. Прастора, якая знаходзіцца над чым‑н.; проціл. ніз. // Верхні бок прадмета пры нармальным яго становішчы; проціл. ніз. Паставіць шафу верхам уніз. // Верхняя частка якога‑н. прадмета; вяршыня, верхавіна. Верх гары. □ Мужчына быў у пляскатай летняй шапцы з шырокім круглым верхам. Чорны. Застаўся цяпер тырчаць [ад сасны] толькі камель з вострым белым верхам. Мележ. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі. Колас.

2. Прыстасаванне над сядзеннем у машыне, фаэтоне і пад., якое засцерагае ад дажджу, сонца, ветру. Машына з брызентавым верхам. Падняць верх. □ Пятро Тадаровіч нацягнуў ужо на свае растрыбушаныя драбінкі верх з пасшываных.. мяшкоў. Чорны.

3. Паверхня зямлі, якога‑н. прадмета ў адносінах да таго, што знаходзіцца ў глыбіні, у сярэдзіне. Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца. Якімовіч. Гарышны, успамінаючы «добрыя старыя часы», любоўна паляпаў па версе акардэона. Ракітны. // Верхні матэрыял якога‑н. адзення або матэрыял, якім што‑н. пакрыта, абшыта. Драпавы верх паліто. Пасылка з палатняным верхам.

4. перан.; чаго. Вышэйшае дасягненне. Верх майго жадання. □ Вагон-клуб быў верхам спраўджаных імкненняў Данілавых. Шынклер.

5. толькі мн. гл. вярхі.

•••

Браць (узяць) верх над кім‑н. гл. браць.

Знізу (і) да верху — увесь, поўнасцю, цалкам.

Мой (твой, яго, яе і г. д.) верх — я, ты, ён перамог, яна перамагла.

Цераз верх паліць (насыпаць) гл. наліць.

Цераз верх перці гл. перці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус. ретязь, укр. ре́тяз, польск. wrzeciądz, ст.-польск. rzeciądz, н.-луж. rjeśaz, в.-луж. rjećaz, чэш. řetěz, славац. reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав. *relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл. rėkendi, rėkendr, ст.-англ. racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням. rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм. *reking, параўн. ст.-ісл. rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм. k дало слав. t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш. vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр. веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ‑ка, як укр. гуц. пері́зка ’пасак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верх

1. в разн. знач. верх, род. ве́рху м.;

взобра́ться на са́мый верх узабра́цца на са́мы верх;

верх соверше́нства верх даскана́ласці;

пальто́ с суко́нным верхом паліто́ з суко́нным ве́рхам;

2. верхи́ мн., в разн. знач. вярхі́, -хо́ў;

одержа́ть верх узяць верх;

брать верх браць верх;

быть на верху́ блаже́нства быць на вяршы́ні шча́сця;

смотре́ть по верха́м глядзе́ць (падыхо́дзіць) павярхо́ўна;

нахвата́ться верхо́в нахапа́цца вяршко́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верх м.

1. (род. ве́рху) в разн. знач. верх;

в. гары́ — верх горы́;

фу́тра з суко́нным ве́рхам — шу́ба с суко́нным ве́рхом;

2. только мн., муз. верхи́;

у яе́ до́бра гуча́ць вярхі́ — у неё хорошо́ звуча́т верхи́;

3. (род. ве́рха) (верхняя часть предмета) верх; (у шляпы — ещё) ту́лья ж.;

наня́ць в. да́чы — снять верх да́чи;

узя́ць в. — взять верх;

в. даскана́ласці — верх соверше́нства;

з ~хам — с ве́рхом;

це́раз в. — че́рез край;

чый в. — чей верх;

мой (твой, яго́, яе́ і г.д.) в. — мой (твой, его́, её и т.д.) верх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)