Стра́гнуцьвязнуць, гразнуць, грузнуць’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), стря́гнути ‘грузнуць’ (кам., Жыв. НС). Укр. стря́гнутивязнуць, грузнуць’, стра́гнути ‘заблытвацца ў сетцы або ў невадзе (пра рыбу)’, польск. zastrzęgać ‘захрасаць, вязнуць’, zastrąc, zastrzągł ‘тс’, якія Брукнер (522), ЕСУМ (5, 455) аб’ядноўваюць з усходнеславянскімі: застра́ць, застрэ́ць, рус. застря́ть, застря́нуть, бел. укр. встря́ти, застря́нути, супраць чаго Фасмер (2, 82). Формы з ‑г‑, магчыма, звязаны з літ. stringù, strìgti ‘захраснуць, завязнуць’, лат. strẽgu, strigt ‘патануць (у чым-небудзь)’, straignis ‘багна, твань’; гл. Траўтман, 290; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1089; Міклашыч, 325; ЕСУМ, 5, 455 (рэканструюецца прасл. дыял. *stręgati ‘грузнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заносіць — занесці (у 3, 4, 5 і 6 знач.).

2. Гурба, насып, намеценыя ветрам. Снежныя заносы. □ У заносах рыхлых вязнуць лыжы. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́знуть несов.

1. (в грязи и т. п.) гра́знуць; (липнуть) лі́пнуць;

2. (в зубах) вя́знуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тану́ць, тану́, то́неш, то́не; тані́; незак.

1. Апускацца пад ваду на дно пад уздзеяннем сілы цяжару.

2. Гінуць, апускаючыся на дно.

Карабель тоне.

3. у чым. Апускацца ў што-н. мяккае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым-н.

Т. у гразі.

Т. у снезе.

4. перан. Станавіцца малапрыкметным сярод чаго-н.

Хацінкі танулі ў зеляніне садоў.

|| зак. патану́ць, -тану́, -то́неш, -то́не; -тані́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пластава́ць ’паўзці па-пластунску’ (ТСБМ; ворап., маст., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., Стан.). Першапачаткова азначала ’ляжаць пластом (пра чарнаморскіх казакоў)’, параўн. укр. пла́стати ’паўзці’, ’ісці грузнуўшы, вязнуць’, ’падкрадвацца’, бел., рус. пласту́н ’разведчык, які рухаецца пластом’: пластуны ляжаць пластом у чаратах і плаўнях, падпільноўваючы ворага і патаемна падпаўзаючы да яго (Даль, 3, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застрева́ть несов.

1. захраса́ць, засяда́ць, вя́знуць, завяза́ць;

2. перен., разг. (задерживаться) затры́млівацца, ба́віцца; (мешкать) мару́дзіць, замару́джваць; (оказываться в трудном положении) увяза́ць; см. застря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. груз і грузнуў, ‑ла; незак.

Апускацца ў што‑н. топкае, грузкае; вязнуць. Ногі ў гліне грузнуць і коўзаюцца па зямлі. Галавач. Некаторыя [бежанцы] завярнулі проста на поле і грузлі ў вясеннім балоце. Маўр. // перан. Знаходзіцца ва ўладзе чаго‑н. — Ты страціў не ўсё, — адказаў Тэафіл. — Але каб ты надалей грузнуў у клопат ах аб мізэрным жываце, ты страціў бы ўсё, Міха! Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увяза́тьII несов.

1. (в чём-л. вязком, липком) вя́знуць, увяза́ць, лі́пнуць; (в грязи) гра́знуць, уграза́ць, гру́знуць, угруза́ць, заграза́ць, засяда́ць;

2. перен. увяза́ць; см. увя́знуть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́нуць ’раставаць’: снежок до вечэра тане (ТС). Параўн. укр. та́нути ’таяць’. Дзеяслоў з ‑ну‑ ад таць ’таяць’, гл. Параўн. таяць, гл.

Тану́ць ’гінуць, паміраць, ідучы на дно; тапіцца’, ’вязнуць’ (ТСБМ), ’залівацца вадой’ (Некр. і Байк., Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Федар. 4, Сл. ПЗБ, ТС), тана́ць ’тануць’ (карэліц., Нар. словатв.; кіраў., Нар. сл.), то́пнуць, то́нуць ’тс’ (Ласт.), тону́ті ’тс’ (Вруб.), ст.-бел. тонути, танути ’тс’ (канец XV ст., КГС). Укр. тону́ти ’тс’, рус. тону́ть ’тс’, польск. tonąć ’тс’, н.-луж. toniś, чэш. tonouti ’тс’, славац. tonúť ’тс’, славен. toníti ’тс’, серб.-харв. то̀нути ’тс’, балг. тъ́на ’патанаць’, дыял. то́на, макед. тоне ’тс’. З прасл. *tonǫti < *topnǫti ’тануць’, звязанага з *topiti ’тапіць’ (Фасмер, 4, 77; Брукнер, 573; Махэк₂, 647; Голуб-Ліер, 367; Шустар-Шэўц, 1516; ЕСУМ, 5, 597; Борысь, 637; Рачава, Этимология–2003–2005, 186). Гл. тапі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тапі́цца 1, таплюся, топішся, топіцца; незак.

1. Свядома пазбаўляць сябе жыцця, кідаючыся ў ваду; гінуць у вадзе. «Топіцца!» — раптам прамільгнула ў свядомасці, і радыстка кінулася ў ваду. Кулакоўскі. Ужо сціхаў ажыўлены гул галасоў, як з боку эстакады нехта крыкнуў: — Чалавек топіцца! Лынькоў.

2. Пагружацца ў што‑н. мяккае, зыбкае; вязнуць, засядаць у чым‑н. Ціха, павольна праходзіць аўтобус там, дзе нядаўна і трактар тапіўся. Дубоўка. // Быць цалкам пакрытым чым‑н. вязкім, вадкім. [Стафанковіч] выбрукаваў клінкерам адну вуліцу, па якой кожны дзень праязджаў у машыне, іншыя ж вуліцы пакінуў тапіцца ў гразі. Чорны.

3. Зал. да тапіць ​1 (у 1 знач.).

тапі́цца 2, топіцца; незак.

1. Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім.

2. Зал. да тапіць ​2.

тапі́цца 3, топіцца; незак.

Разм.

1. Тое, што і паліцца ​1 (у 1 знач.).

2. Зал. да тапіць ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)