фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.

2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.

Ф. культуры.

|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

генера́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы. Генеральная лінія партыі. Генеральны сакратар.

2. Усеагульны, грунтоўны. Генеральная ўборка.

•••

Генеральная рэпетыцыя гл. рэпетыцыя.

Генеральны штаб гл. штаб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веду́щий

1. прич. які́ (што) вядзе́;

2. прил. вяду́чы;

веду́щее колесо́ техн. вяду́чае ко́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́хаючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад рухаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Накіроўваючы, вядучы. Рухаючыя сілы рэвалюцыі. Рухаючыя сілы савецкага грамадства.

3. Дзеепрысл. незак. да рухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ігу́мен, ігу́мення ’настаяцель (настаяцельніца) праваслаўнага манастыра’. Ст.-бел. игуменъ (Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. игуменъ (XI ст., Сразн.) < ст.-слав. игоуменъ, грэч. ἡγούμενος ’кіраўнік, вядучы’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 8.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да галавы (у 1 знач.). Галаўны боль. // Прызначаны для галавы. Галаўны ўбор.

2. Які ідзе ўперадзе чаго‑н.; перадавы. Галаўны мінаносец. Галаўны атрад. // Асноўны, вядучы. Галаўное прадпрыемства. Галаўная партарганізацыя.

•••

Галаўны мозг гл. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́зунг, ‑а, м.

1. Заклік, які выражае ў кароткай форме кіруючую ідэю, задачу, патрабаванне. Выставіць лозунг. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!». «Полымя». // Вядучы, галоўны прынцып чаго‑н. Праз усю дакастрычніцкую творчасць .. [Купала] пранёс, як сцяг, свой гуманістычны лозунг «людзьмі звацца». Івашын.

2. Плакат з такім заклікам. Прыбраная сцягамі, лозунгамі на шырокіх чырвоных палотнішчах .. электрастанцыя стаяла, нібы ў казцы. Шамякін.

[Ням. Losyng.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фла́гман, ‑а, м.

1. Камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам, эскадрай, дывізіяй).

2. Вядучы карабель ці самалёт у калоне суднаў (самалётаў), на борце якога знаходзіцца камандуючы; самы лепшы або самы буйны карабель (самалёт) якога‑н. флоту, флатыліі.

3. перан. Пра што‑н. самае буйное, галоўнае сярод падобных. Флагман беларускай тэкстыльнай прамысловасці, які ўзвялічыў у нашай краіне і за яе межамі славу беларускага лёну, — так выглядае Аршанскі льнокамбінат у рэспубліканскім аспекце. Палтаран.

4. Персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага начальніцкага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР у перыяд 1935–1940 гг.

[Гал. vlagman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калыглу́з ’балаваны хлопец, свавольнік’ (Бяльк.), ’расхлябаны чалавек’ (Жд. 2), калыглас ’гарэза, вісус’ (Касп.); Насовічам адзначана форма колыглаз з яўнай народнай этымалагізацыяй, параўн. ілюстрацыю: «У гстого колыглаза по коллю вопи ходзюць», параўн. яшчэ смал. колыглаз: «Что с ним поделаешьон такой колыглазему хоть глаз коли!» (СПНГ, 14, 207). Цыхун (Бел.-польск. ізал., 149) прыводзіць форму калыгвуз, мяркуючы аб сувязі бел. лексемы і польск. kalauzвядучы, завадзіла’ ў тым плане, што крыніца запазычання лексем была аднолькавай. Слаўскі не разглядае гэтай лексемы, няма яе і ў слоўніку Карловіча, а Варшаўскі слоўнік разглядае як запазычанае з тур. kelaguz, kelavuz і да т. п. ’камандзір, правадыр’. Геаграфія бел. слова сведчыць хутчэй аб запазычанні з польск. перыферыйнага дыялекту, а не з турэцкай мовы непасрэдна, апрача таго, неабходна лічыцца з уласна беларускай гісторыяй слова (гл. вышэй заўвагу адносна народнай этымалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ршы1 — парадкавы лічэбнік да адзін, ’першапачатковы’, ’самы важны, галоўны, вядучы’ (Нас., Мік., Мядзв., Шат., ТСБМ). З польск. pierwszy (Мядзв., Іліч–Світыч, Этимология–1963, 81), якое з першаснага польск. pierwy < прасл. pьrvь(jь); суфікс ‑sz‑ у польскім слове пад уплывам польск. mniejszy ’меншы’, większy ’большы’, dzisiejszy ’сённяшні’ (Брукнер, 410); паводле Банькоўскага (2, 561), са скарочанага najpierwszy. Сюды ж: пе́ршыя пе́ўні ’час прыблізна каля 24 гадзін ночы’ (Мядзв.) і вытворныя першыня́, першына́ (Яруш.; ТСБМ; міёр., Нар. словатв.), першатво́р, першапі́с ’арыгінал рукапісу’ (Др.-Падб.), пе́ршанства ’верх, першынство’ (Нас.), перша́к ’першы гатунак’ (Бяльк.), першацёлка ’карова першым целем’ (навагр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.), першына́ ’трава першага ўкосу’ (слонім., Сл. рэг. лекс.).

Пе́ршы2 ’як раней’ (Нас.) — прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. з суф. ‑ы, (як у стараж.-рус. пакы ’зноўку’ (XII ст.) ці малы ’мала’ (Лаўрэнцьеўскі летапіс 1327 г.) ад прыметніка пе́ршы1 (гл.). Сюды ж і першы‑на́‑першы ’спачатку’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)