раскарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
Расчысціць, выкапаўшы пні, дрэвы, кусты. [Казакі] аблюбавалі сабе далёкае ад людскіх паселішчаў месца, раскарчавалі глыбока ў лесе паляну і паставілі там першыя дзве хаты. Сачанка. Праз гады два мы раскарчавалі, расчысцілі пляцы і на той захламленай, дзікай пляцоўцы стаў дзівосны аазіс. Дубоўка. // Выкарчаваць, выцерабіць. Людзі здолелі раскарчаваць лес, выцерабіць поплаў — зрабіць зямлю. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цераб, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выцерабіць (у 1 знач.).
2. Разм. Выцерабленае месца. За агароджаю пачыналася іржышча на лясным выцерабе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цераблены
1. вы́рубленный;
2. с.-х. вы́теребленный;
1, 2 см. вы́церабіць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́цераб ’высека; выкарчаваная для пасеву зямля’ (БРС, Сцяшк., Яшк.), вы́церабы ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (Інстр. I). Польск. wytrzeba ’тс’. Ад выцерабіць (гл. церабіць). У іншых слав. мовах беспрыставачныя ўтварэнні, напр., рус. те́реб, укр. теребі́вля, польск. trzebież і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., што.
1. Ачысціць, вызваліць ад чаго‑н., што перашкаджае, загрувашчвае, засмечвае. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы. Сабаленка. На дварэ не дыхнуць, на дварэ ўжо заняло і зараўняла тую сцежку да хлява, што я расчысціў раніцай. Адамчык. // Прыбраць, выдаліць што‑н. ачышчаючы. Расчысціць завалы на дарозе. □ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас. // перан. Вызваліць ад чаго‑н., што перашкаджае; зрабіць свабодным. Логіка класавай барацьбы прывяла да таго, што дробнабуржуазныя партыі і групы фактычна расчысцілі буржуазіі і панам шлях да ўлады. «Полымя».
2. Раскарчаваць, выкарчаваць, выцерабіць. Расчысціць тайгу пад пасёлак. Расчысціць дзялянку.
3. Спец. Прачышчаючы, расшырыць і выраўняць. Расчысціць пазы.
•••
Расчысціць глебу для чаго — правесці падрыхтоўку для здзяйснення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)