воспи́тывать несов.

1. в разн. знач. выхо́ўваць;

2. (выращивать, вскармливать) гадава́ць, выгадо́ўваць; см. воспита́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́стовать несов.

1. (нянчить) уст., прост. ня́ньчыць; (нежить) пе́сціць;

2. (заботливо выращивать, воспитывать) перен., книжн. гадава́ць; выхо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самасвядо́масць, ‑і, ж.

Яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адметных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве. Класавая самасвядомасць. Рост нацыянальная самасвядомасці. □ Трэба выхоўваць у кожнага маладога чалавека пачуцці савецкая патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму, высокай класавай самасвядомасці. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітомы1 ’тоўсты, празмерны, насычаны’ (Булг.). Дзеепрыметнік залежнага стану цяп. часу ад пітаць (гл.), ст.-бел. nu- томь < *pitafi ’карміць, гадаваць, выхоўваць’. Да нітавацца (гл.).

Пітомы2, у словазлучэнні пітома горла ’стрававод’ (Сл. ПЗБ) — ’горла, праз якое падаецца страва, корм’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрыяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да патрыёта, да патрыятызму. Патрыятычны ўздым. Патрыятычны рух. □ Жыць па высокіх нормах і законах нашай камуністычнай маралі, усталёўваць іх у працы і быце, выхоўваць у сабе — патрыятычны абавязак камуніста, кожнага савецкага чалавека. «Звязда». // Прасякнуты патрыятызмам. Патрыятычны мастацкі твор. Патрыятычная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можа быць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, віjx© ploha ’род, племя’ і далей з чэш. дыял. plehnut so ’пладзіцца, размнажацца’, славац. upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск. plęgnąć sięвыхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустабрэ́х, ‑а, м.

Разм.

1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам. Шыловіч.

2. перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха. Пташнікаў. А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муштр, муштра́ ’ваеннае навучанне, заснаванае на механічнай дысцыпліне і завучванні прыёмаў ваеннай справы’, му́штры ’прыдзіркі, празмерныя патрабаванні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), муштроўны ’задзірысты’ (дзятл.), муштроўна ’наўмысна’ (іўеў., Сл. ПЗБ), муштрава́ць, муштрува́цьвыхоўваць, навучаць залішне строга’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), муштроўка ’працэс навучання маладога паляўнічага сабакі’ (Інстр. III). З польск. musztra, mustra, muster і musztrować ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Кюнэ, Poln., 79; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 91), якія з ням. Muster ’узор’, mustern ’рабіць агляд’ < італ. mostra < с.-лац. monstra ’паказ, дэманстрацыя’ (Праабражэнскі, 1, 573; Варш. сл., 2, 1075; Фасмер, 3, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густ, ‑у, М ‑сце, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

•••

Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)