выхо́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выхо́ўваю выхо́ўваем
2-я ас. выхо́ўваеш выхо́ўваеце
3-я ас. выхо́ўвае выхо́ўваюць
Прошлы час
м. выхо́ўваў выхо́ўвалі
ж. выхо́ўвала
н. выхо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. выхо́ўвай выхо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выхо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выхо́ўваць несов. воспи́тывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выхаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхо́ўваць erzehen* vt, grßziehen* аддз. vt (дзяцей); nerziehen* vt (пачуцці і г. д.);

выхо́ўваць у дзяце́й паша́ну да пра́цы die Knder zur chtung vor der rbeit erzehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго (што). Вырасціць, даўшы адукацыю, навучыўшы паводзіць сябе.

В. дзяцей.

В. кадры інтэлігенцыі.

2. каго (што). Шляхам сістэматычнага ўздзеяння, уплыву сфарміраваць чый-н. характар.

В. мужнага барацьбіта.

3. што ў кім. Прывіць што-н. каму-н., усяліць што-н. у каго-н.

В. у дзецях любоў да радзімы.

|| незак. выхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выхава́нне, -я, н.

В. дзяцей.

В. волі.

Узяць на в.; прым. выхава́ўчы, -ая, -ае. Выхаваўчая работа.

В. працэс.

В. сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Пачцівыя адносіны, выкліканыя прызнаннем чыіх-н. высокіх якасцей, заслуг.

Выхоўваць павагу да старэйшых.

Карыстацца павагай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́хаваць гл. выхоўваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

educate [ˈedʒʊkeɪt] v. дава́ць адука́цыю, навуча́ць; выхо́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выхавацца.

2. Зал. да выхоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wychowywać

незак. выхоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)