вы́держать сов.
1. вы́трымаць;
2. (вытерпеть) вы́трымаць, вы́трываць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
утерпе́ть сов. уце́рпець, уцярпе́ць, вы́церпець; (выдержать) вы́трымаць, вы́трываць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пратрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.
1. што і без дап. Стойка перажыць што-н., вытрываць.
П. шмат пакут.
2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.
Халады пратрывалі да красавіка.
3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.
Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́церпець, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
1. Цярпліва перанесці, перацярпець; вытрываць. Выцерпець боль. Выцерпець многа пакут.
2. без дап. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку; стрымацца. Я слухаў з цікавасцю.. і не выцерпеў, перабіў расказчыцу. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ры́мсціць ’карцець’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ’чакаць’, ’перачэкваць’ (Гарэц., Яруш.), ри́мсціць ’чакаць, цярпець, трываць’ (Нас.), заримсцило ’захацелася’ (Нас.), рымста ’зло, помста’ (люб., Паўлаў. Быў светлы міг), рус. дыял. ры́мсти́ть ’трываць’, уры́мстыть ’вытрываць боль’. Запазычана з літ. rìmti, rìmstu, rimaũ ’быць спакойным’ (Фасмер, 5, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
утрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. (звычайна з адмоўем «не»).
1. Цярпліва перанесці што‑н.; вытрываць. Варухнула [Матруна] прастрэленаю леваю рукою: баліць, не ўтрываць. Марціновіч.
2. Праявіць вытрымку; выцерпець. Праз дзень Клава не ўтрывала і паспрабавала падняцца з ложка. Мележ. — Ты заўсёды плакала, прыбяднялася,.. — не ўтрываў Мікіта, быццам Лёксіны словы зачапілі і яго. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Стойка перажыць, перанесці што‑н.; вытрываць. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.
2. Прадоўжыць сваё дзеянне, не спыняючыся. Халады пратрываюць да красавіка.
3. Захавацца, праіснаваць нейкі час. Тут нават калі зрабіць высокі насып, і то ён доўга не пратрывае, яго зараз жа размые, знясе паводка. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выцерпець, нацярпецца, пацярпець, вытрываць, вытрымаць, вынесці, знесці, перанесці □ хапіць гора
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
кабы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Памянш.-ласк. і зніж. да кабыла. Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным свеце падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. Худая кабылка цягнула мокры невад і цэбар з рыбай. Колас.
2. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы і пад.).
3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.
4. Тое, што і кабыла (у 2 знач.). — Мне расцягвалі жылы і косці. І пасля гэтага я не прызнаваўся.. Але, калі ізноў паставілі мяне на кабылку, я не вытрываў, змогі не было вытрываць. Колас.
•••
Была кабылка, ды з’ездзілася — пра тое, што страціла свае вартасці, перастала быць карысным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)