вы́рубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырубіць.
2. Месца, дзе высеклі лес; выруб, высечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лідзім ’ніва па лядзе’ (паўн.-зах., КЭС). Запазычана з літ. lydimas ’высечка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запаве́днік, ‑а, м.
Тэрыторыя, на якой для аховы або развядзення каштоўных народ жывёлы і раслін забаронена паляванне, рыбная лоўля, высечка дрэў і інш. Белавежская пушча з’яўляецца дзяржаўным запаведнікам. Бярэзінскі запаведнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рубка ж.
1. (действие) высяка́нне, -ння ср., вы́сечка, -кі ж.; выру́бліванне, -ння ср.; вы́рубка, -кі ж.; см. выруба́ть;
2. (вырубленное место) прост. вы́сечка, -кі ж.;
3. (зарубка) зару́бка, -кі ж., засе́чка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
драпе́жніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да драпежніка (у 1 знач.), уласцівы яму. Драпежніцкія воўчыя звычкі. Звярыны драпежніцкі нораў.
2. Накіраваны на захоп, аграбленне каго‑, чаго‑н. Драпежніцкая палітыка імперыялістаў.
3. Заснаваны на асабістай выгадзе; шкодніцкі, негаспадарлівы. Драпежніцкая высечка лесу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́знік, ‑а, м.
Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́бкаI
1. (действие) сячэ́нне, -ння ср.; (леса) вы́сечка, -кі ж.;
2. ру́бка, -кі ж.; см. руби́ть 1, 3.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. парубіць 2 (у 2 знач.). Ды і хіба ж звяно Гардзейчык не заслужыла гэтага? Папрацавалі яны. Попел на саначках з лесу вазілі — ля вогнішчаў пасля парубкі збіралі. Савіцкі.
2. Месца, дзе высечаны або дзе высякаецца лес; вырубка.
3. Незаконная, недазволеная высечка лесу. Увечары ў хаце ў Міроніхі акт аб парубцы падпісваў вартаўнік калгаснай лесапілкі Васіль, дэпутат сельскага Савета Папас і Клім з ляснічым. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сруб м.
1. (действие) ссяка́нне, -ння ср.; высяка́нне, -ння ср., вы́сечка, -кі ж.;
прода́ть лес на сруб прада́ць лес на вы́сечку; см. сруби́ть 1;
2. (сооружение) зруб, род. зру́ба м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ По́руб 1 ’сутарэнне’ (Гарэц.), рус. поруб ’калодзежны зруб’, ’яма, каталажка, вязніца, астрог’, польск. porębina ’сцены, што акружаюць кош у млыне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння, хутчэй за ўсё, да прасл. *robili ’сячы, высякаць’. С© .‑© ©опьск. pontbie ’вязніца’ без насавога галоснага можа быць усходнеславянізмам ці махізмам, параўн. польск. rąbać. Паводле Зубатага (Зубаты, Studie, I, 360–363), чэш. ruby ’кавалкі, акрайкі тканіны’, ohruba ’верхняя частка калодзежа’, ’кром стала’ звязаныя з шырокім значэннем ’край, хром’, параўн. таксама славен. parobek ’узлесак, край лесу’. Адсюль поруб магло азначаць: ’забудова ці памяшканне на ускраіне, збоку’, ’сумежнае памяшканне’ ці ’яма, падобная па зруб калодзежа, што служыла вязніцай’.
◎ По́руб 2 ’парубка’ (добр., Мат. Гом.), рус. порубка ’патаемная высечка лесу’, польск. poręba, porąb, poręb ’месца ў лесе, дзе высякаюць дрэвы’, ’гай’, ’пасечаныя на дровы дрэвы’, porębisko, porębowisko, poręb ’месца пасля вырубкі лесу’, ’адроджанае месца ў лесе для пасекі© славац. ροηώ ’парубка лесу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння ад рубаць (гл.) < прасл. *robati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)