пару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. парубіць 2 (у 2 знач.). Ды і хіба ж звяно Гардзейчык не заслужыла гэтага? Папрацавалі яны. Попел на саначках з лесу вазілі — ля вогнішчаў пасля парубкі збіралі. Савіцкі.

2. Месца, дзе высечаны або дзе высякаецца лес; вырубка.

3. Незаконная, недазволеная высечка лесу. Увечары ў хаце ў Міроніхі акт аб парубцы падпісваў вартаўнік калгаснай лесапілкі Васіль, дэпутат сельскага Савета Папас і Клім з ляснічым. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)