вы́пить сов., в разн. знач. вы́піць, мног. павыпіва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припи́ть сов., прост. (выпить всё без остатка) вы́піць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хме́льны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; нецвярозы.

2. Які выклікае ап’яненне.

Х. напой.

Выпіць хмельнага віна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испи́ть сов.

1. вы́піць; папі́ць, вы́піць (крыху́);

2. перен. (вынести, вытерпеть) зне́сці;

испи́ть ча́шу го́ря, го́рькую ча́шу зазна́ць го́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпіва́ць несов., в разн. знач. выпива́ть; см. вы́піць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; -пі́; зак., што і чаго.

Тое, што і выпіць.

П. малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́лпам, прысл.

1. Адначасова з некалькіх гармат, вінтовак.

Выстраліць з.

2. перан. Адразу, без перадышкі (разм.).

Выпіць з.

Расказаць усё з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лактаць

выпіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́лакчу вы́лакчам
2-я ас. вы́лакчаш вы́лакчаце
3-я ас. вы́лакча вы́лакчуць
Прошлы час
м. вы́лактаў вы́лакталі
ж. вы́лактала
н. вы́лактала
Загадны лад
2-я ас. вы́лакчы вы́лакчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́лактаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; -пі́ты; зак., што.

Выпіць усё, да канца.

Д. малако.

|| незак. дапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́льтарскі, -ая, -ае.

У выразе: се́льтарская вада́ або се́льтарская, -ай, ж. — мінеральная саляна-вуглякіслая вада, а таксама аналагічная штучная вада.

Выпіць сельтарскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)