дапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; -пі́ты; зак., што.

Выпіць усё, да канца.

Д. малако.

|| незак. дапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)