тало́піць
‘вылупліваць што-небудзь (вочы)’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
тало́плю |
тало́пім |
| 2-я ас. |
тало́піш |
тало́піце |
| 3-я ас. |
тало́піць |
тало́пяць |
| Прошлы час |
| м. |
тало́піў |
тало́пілі |
| ж. |
тало́піла |
| н. |
тало́піла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
тало́п |
тало́пце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
тало́пячы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
выка́тыватьII несов. (к вы́катить) выко́чваць; (глаза — ещё) прост. вытрэ́шчваць, вылу́пліваць;
выка́тывать бо́чку выко́чваць бо́чку;
выка́тывать глаза́ выко́чваць (вытрэ́шчваць, вылу́пліваць) во́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпу́чивать несов., разг. выпу́чваць, выпіна́ць; (о глазах) прост. вытарэ́шчваць, вытрэ́шчваць, вылу́пліваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вытара́щивать несов., разг. вытарэ́шчваць, вытрэ́шчваць, вылу́пліваць, обл. вытаро́пліваць; (уставлять глаза) утаро́пліваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус. таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш. třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял. treščit ‘стукаць’, ст.-чэш. treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац. trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен. treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́чить несов.
1. разг. пу́чыць; (о вздутии живота) пу́шыць;
2. (о глазах) прост. вытара́шчваць, вылу́пліваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыць ’вылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр. дыял. тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус. тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щиться ’цягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр. витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск. wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш. vytřeštiti ’тс’, славац. vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вылу́плівацца I несов.
1. (о птенцах) вылу́пливаться, вылупля́ться, выклёвываться; см. вы́лупіцца 1;
2. (напускаться на кого-л.) наки́дываться, набра́сываться;
3. прост. (таращить глаза) вылу́пливаться, вылупля́ться, вытара́щиваться, уставля́ться
вылу́плівацца II несов., страд., разг. выдира́ться, вырыва́ться; см. вылу́пліваць I
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)