выко́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выколваць — выкалаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́параць, -ру, -раш, -ра; -раны; зак.
1. што. Разрэзаўшы па швах, выняць.
В. рукаў.
2. што. Выкалаць чым-н. вострым.
В. вочы.
3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.
В. лісу з нары.
4. што. Знайсці, адшукаць (разм.).
В. рэдкую кніжку.
|| незак. выпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́колоть сов. вы́калаць, мног. павыко́лваць;
◊
(темно́) хоть глаз вы́коли (цёмна) хоць во́ка вы́калі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкалаць усё, многае. Нізка навіслыя галіны, ужо амаль голыя, раз за разам сцябалі па твары, і я трымаў рукі перад сабою, каб не павыколваць вачэй. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.
1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.
2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.
3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.
4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.
выпара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да выпарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́сціць ’дабіць, даканаць; пакараць’ (слон., Нар. лекс.), дарэ́сьціць ’дакончыць’ (Нар. сл.), ’разбурыць, разбіць’ (зэльв., Жыв. сл.). Рус. рестить ’лаяцца’, изрестити ’выкалаць’. Прасл. *restiti ’калоць, біць; лаяцца, караць’, магчыма, уяўляе сабой дэнамінатыў ад *restъ(ь?), верагодна ў значэнні ’калючка, вастрыё’, як, напрыклад *čьstiti ’шанаваць’ < *čьstь ’гонар’; gostiti ’гасцяваць’ < gostь ’госць’ (Гарачава, Этимология–1980, 105–106). Відаць, сюды ж рэ́сткі, мяркуючы па ілюстрацыі: крычэць на ўвесь свет рэсткім крыкам (Глеб Альгердзіч. Нашчадкі і спадкаемцы // Шыпшына, № 2, 1946. С. 36), са значэннем ’востры, пранізлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наколо́тьII сов.
1. (нанести уколы, повредить уколом) накало́ць, мног. панако́лваць, укало́ць; (узор, рисунок и т. п.) накало́ць, вы́калаць; (прикрепить булавкой) прышпілі́ць, мног. папрышпі́льваць, напрышпі́льваць;
2. (набить свиней) накало́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цёмна,
1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.
3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.
•••
Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)