паліспа́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Грузападымальны механізм з камбінацыі рухомых і нерухомых блокаў, які дае выйгрыш ў сіле і скорасці пры падыманні і перамяшчэнні грузаў.

[Грэч. polýspaston, ад polý — многа і spaō — цягну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне; правільны, дакладны.

Верная думка.

В. шлях.

Верна (прысл.) скалькаваць.

2. Несумненны, непазбежны.

В. выйгрыш.

Ісці на верную пагібель.

3. Надзейны, трывалы, стойкі.

Верная апора.

Верна (прысл.) служыць.

В. сябар.

В. ў каханні.

|| наз. ве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таталіза́тар, ‑а, м.

1. Механічны лічыльнік на скачках, які паказвае грашовыя стаўкі на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае стаўкі і аддае выйгрыш.

2. Гульня на грошы на скачках.

[Фр. totalisateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́льня ’жанчына, якая бессаромна падладжваецца да каго-небудзь, каб пажывіцца, мець выйгрыш; хітруе’ (Янк. III). Утворана пры дапамозе суф. Nomen actionis ‑ня ад віля́ць (гл.). З-за значэння неадабральнасці лексемы віляць слова вільня таксама атрымала адценне зневажальнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).

Р. квартэт.

Р. ролю.

2. што. Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.

3. што. Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.

Р. дзесяць выйгрышаў.

4. каго (што). Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).

Р. таварыша.

|| незак. разы́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ро́зыгрыш, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыумфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

Разм.

1. над кім-чым і без дап. Атрымліваць перамогу, браць верх. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат. Купала.

2. без дап. Радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім‑н., з поваду поспеху ў чым‑н. Станіслаў трыумфаваў, смакуючы наперад выйгрыш закладу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карысць, выгада; выйгранка, рахуба (разм.); выйгрыш

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

про́йгрыш, ‑у, м.

1. Страта ў гульні; становішча, якое склалася ў выніку няўдачнага канца гульні. Пройгрыш у шахматнай гульні. // Няўдачны вынік, паражэнне (у якой‑н. справе, спрэчцы і пад.). Злосць забірае Аксёна. Перад яго вачамі ўстаюць суды, доўгая цяганіна з панам Скірмунтам і пройгрыш справы па ўсіх інстанцыях. Колас.

2. Тое, што прайграна. Вялікі грашовы пройгрыш.

3. Няўдача, нявыгада. Апынуцца ў пройгрышы. □ [Сцёпка:] — Правільна кажаш, Атрымалі б выйгрыш у часе, але пройгрыш у сіле... Гамолка. Адзіны пройгрыш мой, і немалы — не здолеў я прываражыць Ірыну. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.

1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.

Геаграфічная к.

К.

Месяца.

Астранамічная к.

2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.

Калода карт.

3. мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.

Гульня ў карты.

4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.

Санаторная к.

Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.

І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.

Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.

Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.

Ставіць на карту што — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.

|| прым. карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) і ка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrumвыйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūach ’плата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)