избавля́ться возвр., страд. збаўля́цца, пазбаўля́цца; вырато́ў​вацца, вызваля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увольня́ться возвр., страд. звальня́цца; вызваля́цца; см. уво́литься, увольня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камісава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак. і незак.

Разм. Вызваліцца (вызваляцца) на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы і пад. па стану здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Патрэсваючы на сабе адзенне, вызваляцца ад чаго‑н. (снегу, пылу і пад.); атрасацца.

2. Зал. да ацепваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выруча́ться

1. выруча́цца; (освобождаться) вызваля́цца; (спасаться) вырато́ўвацца;

2. (о деньгах) выруча́цца; (торговлей — обычно) утарго́ўвацца; (возвращаться — о потраченном капитале) вярта́цца; (получаться) атры́млівацца;

3. страд. выруча́цца; вызваля́цца; вырато́ўвацца; дапамага́цца; утарго́ўвацца; вярта́цца, атры́млівацца; см. выруча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпра́стываться

1. прост. апаражня́цца; (высвобождаться из-под чего-л.) вызваля́цца;

2. страд. апаражня́цца; выма́цца; выця́гвацца; см. выпра́стывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. muktвызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. ‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр. імкну́ти ’скеміць’, польск. mknąć ’імчацца’, чэш. уст. mknouti se ’прыціскацца’, славен. makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв. ма̀кнути ’тс’, балг. мъ́кна ’цягнуць, валачы’, ц.-слав. мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ. mùkti, munkù, mukaũвызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат. mukt ’змахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ. maũkti, maukiù, maukiaũ ’цягнуць, сцягнуць’, ст.-інд. muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест. framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск. mknienie з пратэзай і‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазбяга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-чаго і з інф.

1. Унікаць каго‑, чаго‑н., ухіляцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбягаць знаёмых. □ Мы пазбягалі дарог, ішлі па компасе проста на поўнач. Няхай. // Старацца яе рабіць чаго‑н. Аляксей еў хутка і моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў. Шамякін. Нікадзім Пятровіч стаў часта бываць сярод людзей, чаго раней ўсяляк пазбягаў. Кулакоўскі.

2. Пазбаўляцца, вызваляцца ад чаго‑н. Пазбягаць пакарання.

пазбяга́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх. Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Сцяны — пра ўсё, многае. Пазбягала з палеткаў вада каламутная. Мурашка. // перан. Знікнуць, прапасці — пра ўсё, многае. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Колас.

3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх. Каралінцы, ратуючыся ад навалы, пазбягалі ў лес. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэбнасцей грамадства. Дасягненні навукі і тэхнікі. Развіццё тэхнікі ў перыяд навукова-тэхнічнага прагрэсу.

2. зб. Машыны, механізмы, прыборы, апаратура, прылады той ці іншай галіны вытворчасці. Будаўнічая тэхніка. Сельскагаспадарчая тэхніка. □ Як толькі пачала вызваляцца з-пад снегу глеба, выйшла ў поле тэхніка. «Звязда». // Сукупнасць зброі, сродкаў радыёлакацыі і пад., што маюцца на ўзбраенні арміі. Ракетная тэхніка. // Сродкі невытворчага прызначэння, якія абслугоўваюць бытавыя, камунальныя, навукова-даследчыя, медыцынскія, спартыўныя, культурныя і пад. патрэбы. Тэлеінфармацыйная тэхніка. Тэхніка спартыўных комплексаў.

3. Сукупнасць прыёмаў, навыкаў, якія прымяняюцца ў якой‑н. галіне дзейнасці або мастацтве. Жывапісная тэхніка. Тэхніка ігры на фартэпіяна.

•••

Тэхніка бяспекі — сістэма тэхнічных сродкаў і прыёмаў работы, якія ствараюць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.

Ядзерная тэхніка — галіна тэхнікі, якая ахоплівае выкарыстанне ядзернай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)