самавыгна́нне, ‑я, н.

Разм. Асуджэнне самога сябе на выгнанне, на вечнае блуканне. Ніякай акрэсленай мэты ў Пракопа не было, калі ён наважыўся на гэтае самавыгнанне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збанітава́ць ’зняважыць, аблаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. банитовати ’выганяць’, ст.-польск. banitować ’тс’ (Булыка, Запазыч., 36); прэфіксацыя з‑ (< *jьz‑) фактычна паўтарае ўжо наяўную ў корані семантыку. Польск. banita ’выгнанец’ < с.-лац. bannitus ’прыгавораны на выгнанне’ (SWO, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бана́льны. Рус. бана́льный, укр. бана́льний. Запазычанне з франц. мовы: франц. banal (< франк. banвыгнанне і г. д.’; падрабязна гл. Клюге, 47). Гл. Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 30–31; таксама MESz, 1, 236. Няясна, ці трэба думаць пра пасрэдніцтва рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграбление ’поўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥвыгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апшы́твыгнанне’ (Гарэц.) адстаўка’ (Нас., Шпіл.), дрэнны атэстат’ (Нас.). Рус. абшит ’адстаўка’ з Пятроўскай эпохі з ням. Abschied, магчыма, праз польск. abszyt (Шанскі, 1, А, 23; Фасмер, 1, 58), укр. абшит. Ст.-польск. abszyt ’адстаўка’, abszytować ’адпраўляцца ў адстаўку’. Беларускае слова з польскай, на што ўказваюць словы апшитоваць, апшитованый, фіксуемыя Насовічам, якія не адзначаюцца ў рускай мове, але вядомыя польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удале́ние ср.

1. (отдаление) аддале́нне, -ння ср.;

2. (выпроваживание) выдале́нне, -ння ср., выправа́джванне, -ння ср.; (выведение) вывядзе́нне, -ння ср.; (изгнание) выганя́нне, -ння ср., выгна́нне, -ння ср.; (высылание) высыла́нне, -ння ср.; (увольнение) звальне́нне, -ння ср.; (исключение) выключэ́нне, -ння ср.;

3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) выдале́нне, -ння ср.; (вырезание) выраза́нне, -ння ср.; (отрезание) адраза́нне, -ння ср.; (извлечение) выма́нне, -ння ср., дастава́нне, -ння ср.; (вытаскивание) выця́гванне, -ння ср.; (вырывание) вырыва́нне, -ння ср.; (выведение) вывядзе́нне, -ння ср.; (уничтожение) знішчэ́нне, -ння ср.; (уборка) прыма́нне, -ння ср.; прыбіра́нне, -ння ср.; (очищение) ачышчэ́нне, -ння ср.;

4. (устранение) устаране́нне, -ння ср.; (отстранение) адхіле́нне, -ння ср.; (отодвигание) адсо́ўванне, -ння ср.; (избавление) пазбаўле́нне, -ння ср.; см. удали́ть;

5. (отдаление) аддале́нне, -ння ср.; (отклонение) адхіле́нне, -ння ср.; (уединение) адасабле́нне, -ння ср.; см. удали́ться 1;

6. (даль, далёкое расстояние) книжн. далечыня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)