нампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Намеснік па палітычнай рабоце (у воінскай часці, прафесіянальным вучылішчы і інш.). Бародзіч даведаўся, што ў полк прыехаў новы нампаліт камандзіра палка маёр Звераў. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каміса́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).

Брыгадны к.

2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.

Ваенны к.

3. У студэнцкіх будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.

|| прым. каміса́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белабіле́тнік, ‑а. м.

Разм. Той, хто мае белы білет; вызвалены ад вайсковай службы. Бацька быў белабілетнік, не прыгодны да воінскай павіннасць па стану здароўя, таму яго вызвалілі ад салдацкай службы. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Дадаць пры падліку.

П. працэнты да капіталу.

2. каго (што). Назначыць куды-н. для адбывання службы (спец.).

П. навабранцаў да воінскай часці.

3. каго-што. Аднесці да ліку каго-, чаго-н.

П. да выдатных даследчыкаў.

|| незак. прылі́чваць, -аю, -аеш, -ае і прыліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замполи́т (замести́тель нача́льника во́инской ча́сти по полити́ческой рабо́те) нампалі́т, -та м. (наме́снік нача́льніка во́інскай ча́сці па паліты́чнай рабо́це).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фурма́нства, ‑а, н.

Занятак, прафесія фурмана. У Вялікім княстве Літоўскім татарам прадастаўлены былі ўсе грамадзянскія правы і свабода веравызнання. Яны выкарыстоўваліся для воінскай службы, займаліся агародніцтвам, садаводствам і фурманствам. Жураўскі. Афіцыйна ва ўправе.. [Антон] атрымаў дакумент на сваё фурманства і карыстаўся ім спрытна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзерці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Ухіліцца (ухіляцца) ад воінскага абавязку, зрабіць (рабіць) дэзерцірства. Разведка, высланая ў лес, не вярнулася. Ці яна заблудзіла ў лесе, ці папала ў партызанскую засаду, ці проста дэзерціравала — асталося невядомым. Колас. Дэзерціраваць — гэта азначае ухіліцца ад воінскай павіннасць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акало́дак, ‑дка, м.

1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць сталую пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка. Шынклер.

2. Падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. Уст. Лячэбны пункт пры воінскай часці. [Старшыня:] — Заўтра я павяду ўсіх.. у акалодак рабіць уколы. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Дадаць, далучыць пры падліку. Прылічыць пэўную суму грошай да агульных выдаткаў. Прылічыць памылкова дзесяць рублёў.

2. Назначыць куды‑н. для адбывання службовых абавязкаў. Прылічыць навабранцаў да воінскай часці.

3. Прызнаць кім‑, чым‑н., аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Прылічыць раман да гістарычных. Прылічыць пісьменніка да класікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)