ве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. З ветрам, які суправаджаецца ветрам. Ветраны дзень. Ветранае надвор’е.

2. перан. Разм. Легкадумны; пусты. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. Карпаў. [Маша] ніколі не была такой ветранай, каб ад аднаго бегчы да другога. Шамякін.

ветраны́, а́я, ‑о́е.

Які прыводзіцца ў рух ветрам. Ветраны млын.

•••

Ветраная воспа гл. воспа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разео́ла, ‑ы, ж.

Спец. Невялікая яркачырвоная пляма на скуры, якая паяўляецца пры такіх інфекцыйных захворваннях як адзёр, краснуха, тыф, воспа і пад.

[Новалац. roseola, памянш. ад roseus — ружовы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вя́транка ’ветраная воспа’ (БРС, КТС, Інстр. II, Мат. Гом.). Рус. ветрянка ’тс’. Утварэнне на базе выразу ’ветраная воспа’ шляхам семантычнай кандэнсацыі з суф. ‑к‑; гл. Фасмер₁, 307, КЭСРЯ, 2, 78. Бел. вятранка, верагодна, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветраны́

1. ве́тряный, ветряно́й;

в. млын — ветряна́я ме́льница;

2. мед. ве́тряный;

а́я во́спа — ве́тряная о́спа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышчапі́цца сов., в разн. знач. приви́ться;

ру́жа до́бра ~пі́лася — ро́за хорошо́ привила́сь;

во́спа ~пі́ласяо́спа привила́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раўпа́ты ’васпаваты, пакрыты струпамі’ (трак., ігн., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. raupúotas ’тс’, сюды ж раўпы́ ’струпы’, параўн. літ. raupaĩвоспа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прышчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.

1. Зрасціся з другой раслінай (пра чаранок, вочка).

2. Выклікаць у арганізме патрэбную рэакцыю ў выніку прышчэпкі (пра вакцыну). Воспа прышчапілася.

3. перан. Замацавацца, укараніцца, прыжыцца. У нас да газетнай і кніжнай мовы прышчапілася слова «адбіць». Чорны. Цяжкая спадчына ад праклятай мінуўшчыны прышчапілася чалавеку. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

Ён сотні ворагаў пабіў.

3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

Град пабіў жыта.

5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

П. талерку.

П. пасуду.

6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

Моль пабіла паліто.

Воспа пабіла твар.

7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

Бровы пабіла сівізна.

8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́дра ’адзёр’ (Янк. II, КЭС, Сцяшк. МГ, Шатал., КТС), ву͡одра ’тс’ (Бес.), во́дрыца ’экзема’ (Касп.). Рус. дыял. во́дрык ’хвароба накшталт воспы’, польск. odraвоспа, адзёр’. З *obdьra, *obdьrica, якія ўтвораны ад асновы дзеяслова абадраць (*obьbrati) (Мяркулава, Этимология, 1970, 166–167). Сюды ж з іншай асновай: водар ’адзёр’ (Інстр. II) і іншай суф. водрык ’тс’ (Мядзв.). Параўн. адзёр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́сапа ’аса, Wespa vulgaris’ (Касп.), во́спа ’тс’ (З нар. сл., маг.). Няясна. Магчыма, як лічыць Трубачоў (Слав. языкозн., 5, 177), з *vospa, рэлікта старой метатэзы, якую знаходзім у лац. vespa ’аса’ (< *vospa) і цяперашнім ням. Wespe пры больш распаўсюджаным першапачатковым тыпу *vo(p)sa з і.-е. *uobhsā; параўн. літ. vapsà, ст.-в.-ням. wafsa. Гл. таксама аса, асва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)