пристя́жка ж.
1. (вид запряжки) прыпрэ́жка, -кі ж.;
2. (упряжь для пристяжной лошади) во́рчык, -ка м.;
запряга́ть в пристя́жку запрага́ць на во́рчык;
запря́чь ло́шадь в пра́вую пристя́жку запрэ́гчы (прыпрэ́гчы) каня́ на пра́вы во́рчык, прыпрэ́гчы каня́ спра́ва;
ходи́ть на пристя́жке хадзі́ць на во́рчыку (у прыпрэ́жцы);
3. см. пристяжна́я;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Стальва́га ‘ворчык для параконнай запрэжкі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), ‘частка плуга’ (Бір. Дзярж., Юрч. Вытв.), сцельва́га ‘галоўны каромысел запрэжкі параконнага плуга’ (Выг.), стэльва́га, стальва́га ‘тоўстая жэрдка ў перадку воза, да якой мацуецца дышаль’ (Маслен.), ст.-бел. сталвага ‘перакладзіна дышля’. Запазычана праз польск. sztalwaga, sztelwaga, stalwaga ‘ворчык’ з нова-в.-ням. Stellwaage (< Stelle) ‘месца, насад воза’ + Wage, Waage ‘вагі, карамысла, ворчык’, гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 114; ЕСУМ, 5, 407.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастро́нкі, ‑аў; адз. пастронак, ‑нка, м.
Частка збруі — рамяні (вяроўкі), якія злучаюць ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану. [Конь] увагнуў галаву, напяліся пастронкі і плуг урэзаўся ў мяккую зямлю. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пліско́ўка ’вяроўка, якою прывязваюць ворчык да бараны’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, з ’ маскоўка — вяроўка з пласканёў (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брэзгуль ’прыпрэжка ці ворчык’ (Дразд.). Як і брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’ (гл.), запазычанне з літ. bruzgùlis ’дубінка’ (ці іншага літ. слова гэтай групы; да літ. сямейства слоў гл. Фрэнкель, 1, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́к 1 ’каток’ (Яруш., ДАБМ, 825). Да вал 3.
Вало́к 2 ’папярочная планка ў граблях’ (Шатал.); ’частка грабель’ (Выг. дыс.); ’ворчык’ (Мат.). Да вал 3.
Вало́к 3 ’доўгія вузкія кучы сена’ (БРС, КЭС, Янк.₂). Да вал 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валёк 1 ’брусок з крукам, за які зачэпліваюць пастромкі’ (Янк. III); ’абрубак бервяна’ (Грыг.); ’ворчык’ (Юрч.). Да вал 3.
Валёк 2 ’пранік’ (КЭС), валкі ’качалкі для бялізны’ (Шатал.), валак, валко ’валок для качання бялізны’ (КЭС). Да вал 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́рак, ‑рка, м.
Тое, што і ворчык.
бара́к, ‑а, м.
Лёгкае збудаванне для часовага жылля, бальнічных мэт. Хвала студэнцкаму бараку — Прытулку нашых дум і мар! Аўрамчык. Горад яшчэ ляжаў у руінах. Людзі жылі ў бараках і зямлянках. Асіпенка. Такім я і запомніў яго з тых далёкіх год вайны, калі Ганс Кегель заходзіў зрэдку да нас, у барак. Сачанка.
[Фр. baraque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́шаль, ‑шля, м.
1. Жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. // Такая жэрдка ў калёсным сельскагаспадарчым інвентары для злучэння яго з трактарам або іншай машынай.
2. Жалезная выгнутая пласціна ў плузе, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык. Стары Карповіч падвёў каня да свайго загону, усадзіў плуг у баразну, сеў на дышаль, закурыў, пачаў чакаць. Карпюк.
[Польск. dyszel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)