во́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на конях. Дарога па першым сняжку, працёртая возчыкамі дроў, аж блішчала пад сонцам. Якімовіч.

2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возни́ца во́знік, -ка м., ваза́к, -ка́ м.; (кучер) фурма́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ізво́знік ’рамізнік’ (Нас.), ’возчык бярвенняў і г. д.’ (Касп.), рус. дыял. изво́зник, ст.-рус. извозникъ, ізвоздникъ, извожникъ ’перавозчык’. Усх.-слав. утварэнне ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑ник. Гл. паралельнае ізвозчык, вознік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́ніч ’паганяты’ (Федар. VI). Рус. паўдн. пого́нич, укр. пого́нич, ст.-рус. погоничьвознік; зборшчык падаткаў’ (XI, XIII стст.), славен. pogonič ’паганяты’ і г. д. Прасл. pogoničь < pogoniti (гл. гнаць) з суф. ‑čь (SP, 1, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваза́к ’возчык’ (БРС, Янк. I). Рус. смал. возак ’тс’. Да вазіць, воз. Адно са шматлікіх утварэнняў ад воз‑ з такімі ж значэннямі; параўн. возчык, вознік, вазюр, вазец, н.-луж. woznik ’фурман’, серб.-харв. во̀за̄р, во̀зац, во̀за̄ч ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)