вершава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вершава́ны вершава́ная вершава́нае вершава́ныя
Р. вершава́нага вершава́най
вершава́нае
вершава́нага вершава́ных
Д. вершава́наму вершава́най вершава́наму вершава́ным
В. вершава́ны (неадуш.)
вершава́нага (адуш.)
вершава́ную вершава́нае вершава́ныя (неадуш.)
вершава́ных (адуш.)
Т. вершава́ным вершава́най
вершава́наю
вершава́ным вершава́нымі
М. вершава́ным вершава́най вершава́ным вершава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

но́на, ‑ы, ж.

1. У музыцы — дзевятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае дзевяць ступеней.

2. У вершаскладанні — вершаваная страфа з дзевяці радкоў.

[Ад лац. nonas — дзевятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станс, ‑а, м.

1. Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку.

2. толькі мн. (ста́нсы, ‑аў). Верш, які складаецца з такіх строф.

[Фр. stance — страфа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэ́зія, -і, ж.

1. Славесная мастацкая творчасць, пераважна вершаваная.

2. Творы, напісаныя вершаванай мовай.

П. і проза.

Рамантычная п.

Беларуская п.

3. перан., чаго. Што-н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці.

Краявіды, поўныя паэзіі.

|| прым. паэты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празаі́чна-вершава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. празаі́чна-вершава́ны празаі́чна-вершава́ная празаі́чна-вершава́нае празаі́чна-вершава́ныя
Р. празаі́чна-вершава́нага празаі́чна-вершава́най
празаі́чна-вершава́нае
празаі́чна-вершава́нага празаі́чна-вершава́ных
Д. празаі́чна-вершава́наму празаі́чна-вершава́най празаі́чна-вершава́наму празаі́чна-вершава́ным
В. празаі́чна-вершава́ны (неадуш.)
празаі́чна-вершава́нага (адуш.)
празаі́чна-вершава́ную празаі́чна-вершава́нае празаі́чна-вершава́ныя (неадуш.)
празаі́чна-вершава́ных (адуш.)
Т. празаі́чна-вершава́ным празаі́чна-вершава́най
празаі́чна-вершава́наю
празаі́чна-вершава́ным празаі́чна-вершава́нымі
М. празаі́чна-вершава́ным празаі́чна-вершава́най празаі́чна-вершава́ным празаі́чна-вершава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́тміка-вершава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ры́тміка-вершава́ны ры́тміка-вершава́ная ры́тміка-вершава́нае ры́тміка-вершава́ныя
Р. ры́тміка-вершава́нага ры́тміка-вершава́най
ры́тміка-вершава́нае
ры́тміка-вершава́нага ры́тміка-вершава́ных
Д. ры́тміка-вершава́наму ры́тміка-вершава́най ры́тміка-вершава́наму ры́тміка-вершава́ным
В. ры́тміка-вершава́ны (неадуш.)
ры́тміка-вершава́нага (адуш.)
ры́тміка-вершава́ную ры́тміка-вершава́нае ры́тміка-вершава́ныя (неадуш.)
ры́тміка-вершава́ных (адуш.)
Т. ры́тміка-вершава́ным ры́тміка-вершава́най
ры́тміка-вершава́наю
ры́тміка-вершава́ным ры́тміка-вершава́нымі
М. ры́тміка-вершава́ным ры́тміка-вершава́най ры́тміка-вершава́ным ры́тміка-вершава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Паэзіявершаваная творчасць, вершаваныя творы’, ’прыгожае, узвышанае’ (ТСБМ). З польск. poezja ’тс’ (пасля XVIII ст.), якое з лац. poēsis < ст.-грэч. ποίησις ’творчасць’ < ποιέω ’раблю, ствараю’ (Фасмер, 3, 350). Варш. сл. (4, 452) падае франц. poésie ў якасці крыніцы запазычання польскай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пео́н 1, ‑а, м.

Спец. Чатырохскладовая вершаваная стапа антычнай метрыкі з трох ненаціскных і аднаго націскнога склада.

[Грэч. paiēōn.]

пео́н 2, ‑а, м.

Селянін, батрак у краінах Лацінскай Амерыкі і ў паўднёвых штатах ЗША, які ператварыўся ў выніку кабальнай залежнасці ў раба.

[Ад ісп. peon — падзёншчык, батрак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрцэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Спец.

1. Ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; трыо.

2. Музычны твор або частка музычнага твора для трох выканаўцаў (галасоў, інструментаў) са сваёй партыяй для кожнага.

3. Вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў.

[Іт. terzetto ад лац. tertius — трэці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рандо́ 1, нескл., н.

Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых вершаў у пэўным парадку; вершы, напісаныя ў такой форме.

[Фр. rondeau.]

рандо́ 2, нескл., н.

Спецыяльна закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт. // Назва пяра з парным канцом для пісання такім шрыфтом.

[Фр. rondeau.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)