блява́ць, блюю, блюеш, блюе; блюем, блюяце; незак.

Разм. Тое, што і ванітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рватьII несов., безл. (тошнить) ірва́ць (после гласных) рваць, ванітава́ць;

его́ опять на́чало рвать ён зноў пача́ў ванітава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Варца́ць, ворца́тьванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́тьванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracaćванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варца́кі ’ваніты’. Рус. дыял. (смал.) варца́ки ’тс’. Утварэнне ад варца́цьванітаваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вараца́цьванітаваць’ (КСП, Касп.). Магчыма, звязана з вараціць наступным чынам: вараціць > варацакі > варацаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бляваць, ванітаваць; рыгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Наказлава́цца экспр. ’наванітаваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Гл. казлавацьванітаваць’, казлы12 (у выразе казлы драць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґе́ліць ’балець, нудзіць, ванітаваць, жадаць, карпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gélti ’ныць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вані́ты ’стан, калі чалавеку моташна, млосна; моташнасць, млоснасць’ (КЭС). Запазычана з польск. wonity, якое з’яўляецца дэвербатывам ад monitować (Брукнер, 630). Гл. ванітаваць, ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґе́ліць ’званітаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Прэфіксальны дзеяслоў геліць ’балець, нудзіць, ванітаваць’, відаць, з літ. gélti ’мыць’ (Сл. паўн.-зах., 1, 440, Лаўчутэ, Сл балт., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)