цыку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.
Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых. Травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер. Дубоўка.
[Ад лац. cicuta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лавер’я́н ’валер’ян, Valeriana officinalis L.’ (Мат. Гом.) — рэгіянальная сапсаваная форма літаратурнага валяр’ян (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціпе́льнік (стипе́лʼник) ’валяр’ян лекавы, Valeriana officinalis L.’ (Вешт.). Няясна; магчыма, да сціпер’е, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́нечкі ’пралеска звычайная, Hepatica nobilis Garsault.’ (стол., Бейл.). Ад імя Маня. Параўн. аналагічна васількі, цімафееўка, пятрушка, куліна, вераніка, валяр’ян, рус. анютины глазки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ае́р, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым. Броўка. І тут жа травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мар’ёнак, драг. марʼёнок ’рамонак пахучы, Matricaria matricarioides L. (Less.)’ (Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мар’янка ’маяран садовы’, ’братаўка’ і розныя іншыя расліны (параўн. укр. марʼя́нка паху́ча ’дзярачка пахучая, Asperula odorata’, рус. кур. марья́нка ’валяр’ян лекавы, Valeriana officinalis duсt.’) і рамонак, які ў выніку дысіміляцыі з ⁺міронак, параўн. мыру́н ’рамонак пахучы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Капро́ўнік лесавы ’валяр’ян лекавы, Valeriana offięinalis L.’ (гродз. Кіс.). Укр. зах. копривник, копрівняк ’расліна Sylvia (Грынч.); польск. pokrzywnik. Да прасл. коргъ, якое ўзыходзіць да ku̯op‑ ’пахнуць’ (параўн. літ. kvapas ’водар, запах’, kvepėti ’пахнуць’), з нарошчаным ‑оо‑ткъ. Параўн. крапіва (гл.). Больш падрабязна гл. Трубачоў, 2, 25–26; Фасмер, 2, 318; Слаўскі, 2, 455–456; Скок, 2, 150; Бязлай, 2, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаку́н-трава́ ’від чальчаку (відаць, вербалісты). Lythrum salicaria L.’ (ТС; Ласт.). Да пла́каць і трава́ (гл.), параўн. іншую назву — слёзнік. Паводле Кісялеўскага (Аб некат. асабл., 30), назва звязана з павер’ямі: ад яго плачуць ведзьмы і чэрці (Ласт., 799); ён плача, калі ў чалавека журба (ТС) і інш. Тэрмін узнік пад уплывам украінскай і рускай моў, дзе ён больш распаўсюджаны, параўн. укр. плаку́н ’тс’, рус. плаку́н‑трава́ — гэтак названа шмат раслін: белы гарлачык, святаяннік, скабіёза, драсён звычайны, баркун белы, касач сібірскі, скрыпень вузкалісты і чатырохгранны, аер, ядрушка, валяр’ян, большасць з іх — вільгацелюбівыя, што датычыць святаянніка (Hypericum L.), то паводле павер’я, яго крывава-чырвоны сок прымушае плакаць нячыстую сілу (Фасмер, 3, 272–273); сюды ж і балг. плаку́н ’чальчак’ (запазычана з рус.?, гл. БЕР, 5, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)