валяр’я́н, -у, м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі.

|| прым. валяр’я́навы, -ая, -ае.

Валяр’янавы настой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валяр’я́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. валяр’я́н
Р. валяр’я́ну
Д. валяр’я́ну
В. валяр’я́н
Т. валяр’я́нам
М. валяр’я́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Валяр’я́н

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Валяр’я́н Валяр’я́ны
Р. Валяр’я́на Валяр’я́наў
Д. Валяр’я́ну Валяр’я́нам
В. Валяр’я́на Валяр’я́наў
Т. Валяр’я́нам Валяр’я́намі
М. Валяр’я́не Валяр’я́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валяр’я́н, -ну м., бот. валерья́на ж., мау́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валяр’я́н, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валяр’я́н ’травяністая лекавая расліна, Valeriana officinalis L.’ (БРС, КЭС, Сцяшк. МГ, Кіс.). Іншыя назвы: маун, аўрыян, дуброўка, капроўнік лесавы, грудоўка. Рус. валериана, укр. валеріана, польск. waleriana, в.-луж. bałdrijan, н.-луж. bandrija, славац. valeriána, балг. валериан, серб.-харв. валерја́на. Да лац. valeriana < Valeria ’назва мясцовасці’ (Фасмер, 1, 269; Шанскі, 1, В, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валяр’я́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Валяр’я́ны
Р. Валяр’я́н
Валяр’я́наў
Д. Валяр’я́нам
В. Валяр’я́ны
Т. Валяр’я́намі
М. Валяр’я́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валяр’я́на ж., бот., см. валяр’я́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валерья́на ж. валяр’я́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мау́н бот. валяр’я́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)