Валакі́цтва (БРС). Да валакіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валакі́да ’той, хто марудна робіць што-небудзь’ (Арх. Бяльк.). Параўн. ст.-рус. волокидавалакіта’ (Фасмер, 1, 342). Магчыма, з валакіта з азванчэннем т (ці не пад уплывам валанда?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канцыля́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канцылярыі, належыць ёй. Канцылярскія справы. Канцылярскі работнік. Канцылярскія тавары. // Характэрны, уласцівы канцылярыі. Канцылярская валакіта. // Сухі, невыразны, насычаны словамі, характэрнымі для мовы дзедавых папер (пра стыль, мову). Канцылярскі стыль.

•••

Канцылярскі почырк гл. почырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бюракраты́зм, ‑у, м.

1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.

2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валы́ніць ’зацягваць, адкладваць якую-небудзь справу’ (Бір. Дзярж.). Ад назоўніка валынка2валакіта, цяганіна’ (гл.). Рус. волынить, укр. волинити. Можна меркаваць, што семантычна падтрымліваецца сувяззю з вол — маруднай жывёлінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бума́жныйI папяро́вы;

бума́жная фа́брика папяро́вая фа́брыка, папе́рня;

бума́жные де́ньги папяро́выя гро́шы;

бума́жная волоки́та папяро́вая цягані́на (валакі́та).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валы́нка1 ’музычны інструмент’ (БРС). Усходнеславянскае слова: рус. волынка, укр. волинка. Ад тапоніма Валынь (Фасмер, 1, 347; Шанскі, 1, В, 154).

Валы́нка2 ’валтузня, клопат’ (Бір. Дзярж.); ’сварка’ (Сцяшк. МГ); ’валакіта’ (Бяльк.). Рус. волынка ’тс’. З фразеалагічнага выразу цягнуць валынку; гл. валынка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каните́льII ж., неодобр. валаво́джанне, -ння ср., валакі́та, -ты ж., важдані́на, -ны ж., цягані́на, -ны ж.;

разводи́ть каните́ль валаво́дзіць, валакі́ціць, мару́дзіць, цягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каніце́ль, ‑і, ж.

1. Вельмі тонкая металічная, звычайна залатая або сярэбраная, ніць для вышывання. На Мсціслава і пана Адама пацягнуўся з вышыні паток струменьчыкаў, падобных на залацістую каніцель, аблытаў іх, зрабіў залацістыя валасы Маеўскага рыжымі. Караткевіч.

2. перан. Разм. Нудная зацяжная справа, валакіта. — Бачыш, у брыгадзе і з ворывам дрэнь, і з фермай не клеіцца, і з куратнікам каніцель. Гурскі. // Дарэмная трата часу.

•••

Цягнуць (разводзіць) каніцель гл. цягнуць.

[Фр. cannetille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)