валакі́та, -ы, ДМі́це, ж.

Бюракратычная зацяжка пры вырашэнні якой-н. справы.

|| прым. валакі́тны, -ая, -ае.

Валакітная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валакі́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. валакі́та
Р. валакі́ты
Д. валакі́це
В. валакі́ту
Т. валакі́тай
валакі́таю
М. валакі́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валакі́та ж. волоки́та, каните́ль;

папяро́вая в. — бума́жная волоки́та;

госць не госць, а ~ты досцьпогов. гость не гость, а хлопо́т хвата́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валакі́та, ‑ы, ДМ ‑кіце, ж.

Нядобрасумленная, бюракратычная зацяжка з канчатковым вырашэннем якой‑н. справы. Вялікую шкоду наносяць валакіта і бюракратызм пры ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валакі́та ’цяганіна, валакіта’ (БРС). З рус. волокита.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кручкатво́рства, -а, н. (неадабр.).

Канцылярская валакіта, цяганіна, бюракратычныя прыдзіркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цягані́на, -ы, ж. (разм.).

Наўмыснае зацягванне якой-н. справы; маруднае рашэнне якога-н. пытання; валакіта.

Надакучыла гэта ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каніце́ль, -і, ж.

1. Вельмі тонкая металічная нітка для вышывання.

2. перан. Нуднае, зацяжное вырашэнне якой-н. справы, валакіта.

|| прым. каніце́льны, -ая, -ае.

Каніцельная справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

волоки́таI (проволочка) цягані́на, -ны ж., валакі́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюракраты́зм, -у, м.

1. Сістэма кіравання, пры якой дзейнасць органаў выканаўчай улады празмерна ўскладнена і накіравана на забеспячэнне ведамасных інтарэсаў.

2. перан. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прым. бюракраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)