Сухадо́лька ’расліна бяссмертнік’ (Сцяшк.), сухадо́лькі ’цмін’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да папярэдняга слова (’расліна, што расце па сухадолах’), параўн., аднак, сухавейка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб‑, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаве́йка ’цмін пясчаны, Helichrysum arenarium (L.) D. С.’ (Кіс., Сл. ПЗБ), сухаве́я ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.), сухаве́йкобяссмертнік, лекавая травяністая расліна’ (Цых.), сухаве́йка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), сухаве́йкі ’тс’: усю зіму стаяць (гродз., ашм., іўеў., ЛА, 1). Несумненна, у народных уяўленнях звязваецца з суха, сухі. Параўн. іншую назву: пасушыла сухоткаў (Сцяшк. Сл.), з-за лекавых уласцівасцей назва падлягае табуізацыі, гл. сухавей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітубічбяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, HelichrysiTm агепагійт’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: + не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма© параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)