блэ́ціць

‘блытаць, бязладна пераплятаць, разладжваць, псаваць што-небудзь (пра ніткі, валасы і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блэ́чу блэ́цім
2-я ас. блэ́ціш блэ́ціце
3-я ас. блэ́ціць блэ́цяць
Прошлы час
м. блэ́ціў блэ́цілі
ж. блэ́ціла
н. блэ́ціла
Загадны лад
2-я ас. блэ́ць блэ́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час блэ́цячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; незак., што.

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нестро́йно нареч.

1. нястро́йна; нязгра́бна;

2. нязла́джана; няскла́дна; бязла́дна;

нестро́йно пою́т нязла́джана (няскла́дна) спява́юць;

3. нястро́йна; бязла́дна; см. нестро́йный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., каго-што.

Бязладна зваліць у кучу. Згрувасціць кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непутёво нареч. шалапу́тна; распу́сна; бесталко́ва; бязла́дна; баламу́тна; см. непутёвый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоря́дочно нареч.

1. бязла́дна, хааты́чна;

2. неакура́тна, неаха́йна; см. беспоря́дочный 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уразла́д, прысл.

Разм. Не ладзячы між сабою. Жыць уразлад. // Нязладжана, бязладна. Спяваць уразлад. □ Скрозь густоту зараснікаў убачыла тры пары ног, што ступалі ўразлад, як папала. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрува́сціць, ‑ашчу, ‑асціш, ‑асціць; зак., што і чаго.

1. Бязладна накласці, пакідаць, наваліць адну рэч на другую. Нагрувасціць кучу камення.

2. перан. Перапоўніць чым‑н. Нагрувасціць цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., што.

З цяжкасцю, з намаганнямі, бязладна ўскласці што‑н. грувасткае на верх чаго‑н. або на што‑н. высокае. Узгрувасціць мэблю на машыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўпе́хацца ’блытацца пад нагамі’ (валож., Гіл.), ’таўхацца, хадзіць бязладна’ (Сцяшк. Сл.), ’пхацца, лазіць між натоўпу’ (Варл.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)