галя́к, ‑а, м.

Разм.

1. Пагард. Бядняк, галыш (у 2 знач.).

2. у знач. прысл. галяко́м. Без адзення, будучы голым. Не хадзі галяком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапцю́жнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк. Калачык стаяў перад вачамі — звычайны чалавек, бядак, лапцюжнік, галодны Сцяпан... Чарнышэвіч. // перан. Пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галадра́нец, ‑нца, м.

Разм. пагард. Бядняк, абадранец. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Гартны. Паўліна Сямёнаўна таксама ціха адказала. — Галадранцы, ды яшчэ, можа, астрожнікамі будуць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́днікбядняк, бедалага; надаедлівы чалавек’. Ад нудны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сярмя́жнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — вясковы бядняк. У акруговым судзе, які размяшчаўся ў палацы Тышкевіча на Трокскай вуліцы, прысяжны павераны выступаў абаронцам простых сярмяжнікаў і гарадской беднаты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарапа́шнік, ‑а, м.

Разм. Бядняк, гаротнік. — Так, — згадзіўся дзед Талаш, — ..Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік — ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міздра́кбядняк’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. miderak і mizerak ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́щенствующий сущ.

1. (нищий) жабра́к, -ка́ м.;

2. (живущий в нищете) бядня́к, род. бедняка́ м., жабра́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лады́жнік, лады́жніцабядняк (бяднячка), які ходзіць у лахманах і нібыта корміцца касцьмі’ (Нас.). Да ладыга2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міза́рачка ’дзяўчына з беднай сям’і’ (швянч., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч (там жа, 3, 66), з польск. mizerakбядняк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)