Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́хтавіца ’гразкае месца на балоце’ (пруж., Яшкін), бу́хтовыца ’тс’ (пруж., Талстой, Геогр., 184), бу́хтавыця ’рэдкая гразь’ (Клім.). Талстой, там жа, звязвае з бел. бухто́рыць ’непамерна ліць вадкасць’. Аднак можна прама звязаць з бухцець ’буркатаць’ (як і бу́хта ’глыбокае месца ў рацэ’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал. перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус. тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена о́р‑ > ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел. паўд.-зах. уды́рыць < ударыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́хаць ’удараць; кідаць; стукаць; падаць; крычаць (пра птушак) і г. д.’ Рус. бу́хать, укр. бу́хати, польск. buchać, чэш. bouchati, серб.-харв. бухнути, балг. бу́хам і г. д. Прасл. *buxati (ад выклічніка *bux!; гукапераймальнае). Гл. Бернекер, 97; Праабражэнскі, 1, 56; Фасмер, 1, 255; Слаўскі, 1, 48; Рудніцкі, 276; БЕР, II, 93; падрабязна Смаль-Стоцкі, Приміт., 142–143. Наўрад ці трэба лічыць самастойнымі ўтварэннямі (як гэта ў Бернекера, 97) *buxati ’крычаць’ і *buxati ’біць, удараць’. Таксама, паколькі тут гукапераймальныя асновы, не трэба шукаць і.-е. роднасныя сувязі (як гэта ў Фасмера, 1, 255). Няпэўна Махэк₂, 62, які зыходным лічыць *bukati, а *buxati — гэта «інтэнсіўная» форма (*buk‑s‑ati). Параўн. бухцець, бухто́рыць (гл. пад бухцець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгаворваць, падмаўляць, падвучваць, падвучаць, зводзіць; падбухторваць, бухторыць, падбіваць, пад'юджваць, баламуціць (разм.); цкаваць, нацкоўваць, падаграваць (перан.) □ падліваць масла ў агонь, падсыпаць жару

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)