бухто́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).
Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.
Пачалі народ б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бухто́рыць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
бухто́ру |
бухто́рым |
| 2-я ас. |
бухто́рыш |
бухто́рыце |
| 3-я ас. |
бухто́рыць |
бухто́раць |
| Прошлы час |
| м. |
бухто́рыў |
бухто́рылі |
| ж. |
бухто́рыла |
| н. |
бухто́рыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
бухто́р |
бухто́рце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
бухто́рачы |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Настройваць, узнімаць каго‑н. на якія‑н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выбухто́рваць ’выліваць’ (Мат. Гом.). Ад бухто́рыць ’ліць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапто́рыць ’празмерна многа класці’, іран. ’есці’, тапто́рыцца ’напіхвацца, накладвацца’ (Юрч. Вытв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тапта́ць 1 (гл.), да словаўтварэння параўн. бухцець > бухторыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
д’я́бал, ‑бла, м.
У рэлігійных уяўленнях — злы дух, чорт, сатана. Айцец Мікалай — чалавек малады, і яго не-не ды часамі бухторыць д’ябал і прымушае заглядацца на прыгожых маладзіц. Колас. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Ігналя, — дзе ты? — крычаў Міхалка. — А д’ябал яго ведае, дзе ён тут схаваўся. Бядуля. — Цімох, д’ябал, вушы паадрываю за такія жарты! — незласліва памахаў кулаком Мальчэўскі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бахту́рыць (набахтурыў ему голаву ’забіў яму галаву лухтой’; Чач., Нас.). Магчыма, звязана з групай слоў рус. ба́харь ’балбатун і г. д.’, славен. báhati ’хваліцца’. Суфіксацыя не зусім ясная (здаецца, ‑t‑ur‑ < ‑ъt‑ur‑), як звычайна ў многіх экспрэсіўных словах. Параўн. рус. бахте́ть, бахти́ть ’хваліцца, важнічаць’, бахту́рить ’перагружаць думкі чым-н.’ (пры ба́хать ’ілгаць, хлусіць’). Не выключаецца, аднак, што бахтурыць < бухто́рыць. Параўн. польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’. У Насовіча пад бахту́рыць прыводзяцца два значэнні — ’наліваць у пасудзіну’ і ’забіваць галаву лухтой’, параўн. бухто́рыць (Нас.) ’празмерна ліць вадкасць, празмерна піць’. Гэта можа сведчыць, што ’забіваць галаву лухтой, дурыць’ → ’наліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)