То́птанкабульбяная каша’ (брагін., ЛА, 4), ’бульбяная каша (з тоўчанай варанай бульбы)’ (стол., ЖНС), то́пта́нка ’тоўчаная бульба’ (ТС), то́пта ’тс’ (маладз., Жд. 2). Гл. таптуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапто́нікібульбяная каша’ (брагін., Нар. словатв.). Гл. топтанка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўканіца1, таўчані́цабульбяная каша’ (ваўк., пруж., бяроз., ЛА, 4), ’тоўчаная бульбяная каша’ (Сцяшк.), тыўкані́ца ’камы’ (Бяльк.), тоўкані́ца ’тс’ (ТС), товканы́ця, товканэ́ця, тоўкані́ца ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), таўкані́чкі ’бульбянікі’ (ашм., Сл. ПЗБ), таўчо́нкабульбяная каша’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Растарг.; навагр., З нар. сл.). Ад таўкці, таўчы, гл.

Таўкані́ца2 ’невялікая бочка для захоўвання здору’ (Скарбы). Аналагічна папярэдняму (нутраное сала таўклі з соллю і прыправамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупаны́ ’камякі, бульбяная каша’, лупуны́ ’ляпёшкі з мукі і варанай тоўчанай бульбы’ (Бяльк.). Да лупі́ць1 ’ачышчаць вараную бульбу ад лупінаў’. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж лупанэ́ ’бульба ў мундзірах’ (Вешт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ткабульбяная каша’ (лід., Сцяшк. Сл.), малар. мнеткы (Сл. Брэс.), рус. разан. мятка ’тс’. Да мяць (гл.). Параўн. драг. тоуча ’тс’ < таўчы́ (Лучыц-Федарэц), а таксама камы < прасл. komiti ’ціснуць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырту́нбульбяная каша’ (Сл. Брэс.), сюды ж тырту́шка ‘тарка’ (Сл. Брэс.; кобр., ЛА, 4), тэрту́шка ‘тс’ (жабін., кобр., ЛА, 4). Да заходнепалескіх утварэнняў ад тэ́рты, тэ́ртэ ‘церці’, у якіх тэ́ ў ненаціскных складах часта пераходзіць у ты‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камакі́бульбяная каша — тоўчаная вараная бульба, запраўленая сквараным салам або іншым тлушчам’ (Янк. 1, Янк. 2, Жд. 3, Растарг., Мат. Гом.; ст.-дар. Нар. сл. і Нар. словатв.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ак‑і ад лексемы ком. Да камы́ (гл.). Параўн. іншыя дыялектныя сінонімы Гомельшчыны: каўмакі́. комікі, камячынкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарко́ванка ’бабка (з дранай бульбы)’ (люб., слуц., Нар. словатв.; асіп., слуц., саліг., ЛА, 4), ’бульбяная каша’ (Сл. рэг. лекс.), ’бабка, дранка, каша з дранай бульбы’ (чырв., З нар. сл.), ’сырая драная бульба’ (жытк., ЖНС; Вешт.), тарко́ванне ’бабка’ (лун., ЖНС). Ад таркава́ць ’церці на тарцы’ < польск. tarkować ’тс’, гл. тарка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́гусбульбяная бабка’ (Сцяшк. Сл.). Паходжанне няяснае. Відаць, запазычана вусным шляхам з ідыш, параўн. tejgexe ‘бабка, запяканка’, што ад ням. Teig ‘цеста’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 792), якое ўзыходзіць да і.-е. *dheigh‑ ‘мясіць цеста’, больш ранняе ‘мясіць гліну’, адкуль і грэч. τεῖχοης; ‘мур’, τοῖχος ‘сцяна’ (Duden. Ethymologie, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Такмачы́, токмачі́, тукмачі́, тукмачы́, тумачі́ ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), токмачі́, тукмачі́, томочі́бульбяная каша, таўканіца’ (жабін., драг., малар., ЛА, 4; Лекс. Бел. Палесся). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова тыпу ўкр. токма́чити ’ўтоптваць; біць, прыціскаць’, рус. токма́чить ’біць, таўчы’, вытворных ад тур., тат. tokmak ’даўбешка’ (< toqi‑/toqu ’біць, стукаць’), гл. Фасмер, 4, 70; ЕСУМ, 5, 592.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)