бульбяна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Сталовая, закусачная, у меню якой пераважаюць стравы з бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбяна́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. бульбяна́я бульбяны́я
Р. бульбяно́й бульбяны́х
Д. бульбяно́й бульбяны́м
В. бульбяну́ю бульбяны́я
Т. бульбяно́й
бульбяно́ю
бульбяны́мі
М. бульбяно́й бульбяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бульбяна́я ж., сущ. (кафе) карто́фельная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мязга́, -і, ж.

1. Мяккая частка дрэва, што знаходзіцца паміж карой і драўнінай.

Сасновая м.

2. Маса, якая атрымліваецца пасля расцірання чаго-н.

Бульбяная м.

Вінаградная м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бульбяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла наздраватых бульбяных аладак. Мележ.

2. у знач. наз. бульбяна́я, ‑ой. Кафэ, у меню якога пераважаюць стравы з бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бульбяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бульбяны́ бульбяна́я бульбяно́е бульбяны́я
Р. бульбяно́га бульбяно́й
бульбяно́е
бульбяно́га бульбяны́х
Д. бульбяно́му бульбяно́й бульбяно́му бульбяны́м
В. бульбяны́ (неадуш.)
бульбяно́га (адуш.)
бульбяну́ю бульбяно́е бульбяны́я (неадуш.)
бульбяны́х (адуш.)
Т. бульбяны́м бульбяно́й
бульбяно́ю
бульбяны́м бульбяны́мі
М. бульбяны́м бульбяно́й бульбяны́м бульбяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мязга́, ‑і, ж.

1. Мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай.

2. Маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння, расцірання чаго‑н.; жамерыны. Бульбяная мязга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камы́, ‑оў; адз. няма.

Абл. Бульбяная каша. Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Страва, прыгатаваная запяканнем. Бульбяная запяканка. Рысавая запяканка.

2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мязга́ ж., в разн. знач. мезга́;

бульбяна́я м. — карто́фельная мезга́;

сасно́вая м. — сосно́вая мезга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)