Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел. осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыме́тнік ’часціна мовы, ад’ектыў’ (ТСБМ). Фіксуецца з пачатку XX ст. (Красней, Бел. лекс., 90). Відаць, запазычана з польск. przymiotnik ’тс’ (з першапачатковага imię przymiotne як пераклад лац. adiectivus, г. зн. ’імя, якое перадаецца, дадаецца’, гл. Банькоўскі, 2, 941–942); гл. таксама Кюнэ (Poln., 90). Булахаў (Развіццё, 43) у якасці ўзору дапускае укр. прикме́тник ’тс’, што менш верагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням. Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч. ἀσκητής пачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск. asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр. особливий, ст.-бел. особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж. wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мдле ’ваніты’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мдле запазычана са ст.-польск. mdle ’стан слабасці’, ’стан, калі цягне на ваніты’, як і іншыя ст.-бел. мдлети ’млець, слабець’ < ст.-польск. mdleć, мкглый < mgły, мдлый ’аслаблены, вялы, сумны’ (> мдлявый, млявый), ст.-польск. mdły ’тс’, мдлость (XV ст.) < ст.-польск. mdłość (Карскі, Труды, 312; Булыка, Запазыч., 200; Булахаў, Гіст., 130; Жураўскі, Крамко, Зб. Крапіве, 141; Ташыцкі, SFPiSł, 2 (1957), 230–460). Махэк (356), аднак, выводзіць прасл. mьdlěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгада́ць, прыгадва́ць ’узнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр. пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́ліца ’наваколле; луг, поле, гароды каля вёскі’, осэлиця ’выкапаны на мяжы дзірван’ (пруж., Выг. дыс.), асёлак ’тс’ (Шат.). Польск. дыял. osielica ’луг каля сядзібы’, з беларускай. Карскі (1, 334) адзначае оселица ў помніку 1532, Булахаў, Працы IM, 7, 141, оселичный — у Мінскіх актах 1582–1590. Чачот справядліва лічыў слова беларускім ідыяматычным. Карскі (2–3, 33) выдзяляў марфемы о‑сел‑и‑ца. Шлях утварэння прэфіксальна-суфіксальны ад кораня сел‑ (гл. сяло), тая ж мадэль, што аколіца: ’месца каля (о‑) сялібы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́длуґ, во́длуг ’паводле, у параўнанні’ (Мал., Шат., Сцяц., Жд., Янк. Мат.), вэ́длуг (тураў., Выг. дыс.), вэ́длук (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. ведлугъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. według (< vъ‑dъlg‑, vъ‑dьig‑; аб польскім слове гл. Брукнер, 90). Бел. форму водлуг можна лічыць адаптацыяй (першая частка трансфармавалася паводле ўсх.-слав. во‑ < въ). Таму вельмі няпэўнымі здаюцца меркаванні Яшкіна, Бел.-польск. ізал., 154–155 (форма ‑длуг ясна ўказвае на польскую фанетыку: długi). Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)