Ляга́цца ’(аб кані, карове) брыкацца, біцца, калоцца’ (Інстр. III; слонім., Сцяшк. Сл.). Да прасл. lęgati. Больш падрабязна гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты себрыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutitiбрыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праве́рзгаць ’прамыць збольшага, абы-як’ (смарг., Шатал.). Хутчэй за ўсё, да вэдзгаць ’мазаць, пэцкаць’ (гл. вэзгацьў менш верагодны прэфіксальны дзеяслоў ад *верзгаі(ь < польск. wierzgaćбрыкацца (аб конях)’, ст.-польск. наогул аб матанні, кіданні (параўн. Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.

2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыка́ць, брыка́цца. Рус. брыка́ть, -ся (дыял. брыка́ть кідаць’), укр. брика́ти, -ся, польск. brykać. Слав. (дыял.) *brykati ’тс’ (таксама, можа, ’кідаць’). Слаўскі (1, 45) лічыць, што гэта, магчыма, ітэратыў да *brъkati ’брыкаць, кідаць і да т. п.’ (параўн. славен. bȓkati, серб.-харв. бр́кати). Іншыя версіі не вельмі пэўныя. Бернекер, 93; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 222; Слаўскі, 1, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упарціцца, супраціўляцца, працівіцца, упінацца, наравіцца; натурыцца, казырыцца, муліцца, капырсціцца (разм.); упірацца, брыкацца, гнуцца (перан.) □ станавіцца на дыбы, капыліць нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ля́га1 ’жаба’ (Рам. 3, Нар. Гом.). Рус. калуж., тул. ля́га, ляга́ ’тс’. Да лягаць, ляга́цца, параўн. рус. паўн. ляга́ть ’біць’, ’адштурхоўваць’, ляга́ться ’рухацца’, ’калыхацца’, ’брыкацца’, ля́га ’сцягно’, ля‑д‑вея ’тс’, якія з прасл. lęgati (польск. ligać ’біць нагой’, чэш. líhati ’рухаць’, укр. ли́гнути ’ўдарыць’; і.-е. адпаведнікі: літ. lingúoti ’хістаць’, лат. linguôt ’хістацца’, ст.-інд. laηghati, laηghayati, rḗjate ’ўскоквае, скача, дрыжыць’, ірл. lingid ’скача’, ст.-в.-ням. lungar, ст.-англ. lunger ’хуткі’, лац. lumbus, ст.-ісл. lend ’сцягно’, ст.-грэч. ἐλαφρός ’лёгкі, рухомы’ (Слаўскі, 4, 250; Фасмер, 2, 548; Аткупшчыкоў. Из истории, 133; ён жа, Этимология–84, 193).

Ляѓа2 ’гультай, лежабок’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС; клім., Мат. Маг.), укр. ля́га, рус. смал., арл., бран. ля́га ’тс’, польск. (з іншым суфіксам) leguś, каш. legas, legan, славац. lehen, серб.-харв. чак. lêganj ’гультай, які ўвесь час ляжыць’. Да ляга́ць < прасл. lěgati > legtʼi > ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіст ‘рэзкі высокі гук’, ‘гук такога тэмбру, які ўтвараецца птушкамі, жывёламі’, ‘гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра’ (ТСБМ), свіста́ць ‘утвараць рэзкі высокі гук’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Юрч.), ‘сцябаць, хвастаць’ (Нас.), ‘свістаць’, ‘ліцца з сілаю’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘брыкаць, брыкацца’ (Юрч.), свісце́ць ‘свістаць’, сві́снуць ‘засвістаць’, ‘моцна ўдарыць’, ‘хутка прайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘украсці, ‘моцна ўдарыць’ (Растарг.), ст.-бел. свиснути ‘засвістаць’ (Альтбаўэр). Укр. свист, свиста́ти, рус. свист, свиста́ть, свисте́ть, польск. świstać, świsnąć, чэш. svístati, svíštěti, славац. svištať, славен. svískati ‘шыпець, фыркаць’, švȋstati ‘свісцець’, ст.-слав. свистати. Прасл. *svistati ‘свісцець’, шматкратны дзеяслоў *sviščati; гл. Борысь, 624. Лічыцца экспрэсным гукапераймальным словам, аналагічным лац. sibilō, ‑are ‘свісцець’, грэч. σίζω ‘свіст’; узнаўляюць таксама і.-е. корань *k̑vis‑: *k̑veis‑, роднасны ст.-ісл. hvísla ‘шаптаць, свістаць, бушаваць’, ст.-англ. hvístlian ‘свістаць’, англ. whistle ‘тс’. Параўн. яшчэ польск. gwizdać, чаш. hvízdati, славац. hvizdať, в.-луж hwizdać, н.-луж. gwizdaś з варыянтам кораня *gweizdz‑, гл. Фасмер, 3, 581; Махэк₂, 597; Брукнер, 538; Бязлай, 3, 352. Борысь (624) славянскае слова ўзводзіць да і.-е. гукапераймальнага *su̯ei̯‑/su̯i‑ ‘сіпець; свісцець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірга́ццабрыкацца (пра коней)’ (зэльв., Сцяц.). Укр. вергати(ся) ’кідацца, шпурляцца’ < вере́чи, вергу, рус. вергать ’тс’, польск. wierzgać ’брыкаць’, wirgać ’тс’; ’перакульвацца’, н.-луж. wjergaś ’кідаць(ца), шпурляцца’, в.-луж. wjerhać ’шпурляць, рваць’, wjerhać so ’змагацца’, чэш. vrhati (se) ’кідаць(ца)’, ст.-чэш. vrci (vrhu), славац. vrhať (sa) ’тс’, славен. vrẹ́ci, серб.-харв. вр̏ћи (вр̏гнем//вр̏жем), вp̏ћ, харв.-кайк. vreći ’тс’, макед. врска ’сцёбаць’, врсне ’сцебануць’, балг. въргам ’кінуць’, ст.-слав. врѣшти, врѣщи, врьгѫ ’тс’. Прасл. vьrgǫ, vьrgati ’штурхаць, кідаць’. Ст.-слав. изврагъ ’ізгой’ з’яўляецца другой ступенню чаргавання кораня vorg‑ < і.-е. кораня *u̯reg‑/*u̯erg‑ ’гнаць’ (параўн. літ. var̃gas ’бяда, патрэба, нястача’, гоц. wrikan ’праследаваць’, ст.-англ. wrecan ’гнаць, помсціцца’, ням. rächen ’помсціць’, лац. urgeo ’цясніць, штурхаць, гнаць’). У слав. мовах маецца і рэдукаваны корань vьrgati (Трубачоў, История терм., 176–177; Мартынаў, Лекс. взаим., 153–155). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 73; Фік, 1, 549; Вальдэ, 821; Траўтман, 361; Міклашыч, 383; Голуб-Копечны, 423; Брукнер, 618; Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 294–295; Скок, 3, 621. Младэнаў (667) збліжае лексему з ням. Werk ’работа, справа’, wirken ’дзейнічаць’; ’ткаць’. Каралюнас (ZfSl, 2, 1974, 203–206) адносіць сюды літ. vérgti ’гнаць у рабства, рабіць рабом’, vérgas, ver̃gas ’раб’, лат. ver̂gs, vḕrgs ’тс’. Бел.-польск. семантычная ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)