Жо́ўклы. Укр. жо́вклий ’жоўклы’. Чэш. žlukly ’пратухлы (у прыватнасці, пра тлушч)’. Ад асновы дзеяслова жоўкнуць з суфіксам ‑л‑ (параўн. блякнуць — бляклы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свяло́ ‘чаранок’: трэба свяло на качаргу насадзіць (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны назоўнік ад свянаць ‘асаджаць’ (гл.) ці свянуць ‘блякнуць, выцвітаць’ (Ласт.), што звязана з вянуць, вяліць (гл.) — пры дапамозе завяльвання кіёк рабіўся больш моцным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
линя́ть несов.
1. (выцветать) ліня́ць, бля́кнуць, абла́зіць;
2. (сбрасывать, менять покров) ліня́ць;
ло́шадь линя́ет конь ліня́е;
гу́си линя́ют гу́сі ліня́юць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліня́ць, ‑яе; незак.
1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.
2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смарахну́цца (смырахну́цца) ‘спалохацца, спужацца’ (Бяльк.). Да прасл. кораня *merk‑/*mork‑ (гл. марока). Параўн. варыянт гэтага кораня з канчатковым ‑ch‑ у польск. mierzchnąć ‘тускнець, блякнуць; змяркацца’ і ўкр. ме́рхнути, ме́рхти ‘тс’. Брукнер (346) прыводзіць цікавае рус. маск. мараморохи, якое скарыстана ў А. Белага: “… под мараморохом зимы”, якое ён лічыць падваеннем ад морак і зменай на ‑ch‑ заканчэння кораня. Семантыку бел. слова магчыма было б тлумачыць як ‘дайсці да стану непрытомнасці (рус. обморока) ад страху’ — ‘спужацца, спалохацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́хлы ’нясвежы, няяркі’, жу́хнуць ’рабіцца жухлым’ (ТСБМ). Рус. жу́хлый, жу́хнуть. Безляй (Radovi [Akademija Nauka і Umjetnosti Bosne і Hercegovine], XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, knj. 12, 1969, 88) прапануе ўзводзіць рус. жухнуть, бел. жухнуць ’высыхаць’, як і славен. дыял. júhniti ’буркнуць, пікнуць’, да і.-е. *dheus‑ ’пыліць, дуць’, якое дае побач з рэфлексам *dux (гл. дух) яшчэ і рэфлекс *djux‑, што і даў жухнуць. Параўн. і.-е. назвы няяркіх фарбаў, якія дае Покарны (1, 270) пад *dheus‑, ст.-інд. dhūsara ’колер пылу’, лац. fuscus ’цёмна-карычневы, жоўта-чорны’, англ. dusk ’змрочны, цёмны. Для словаўтварэння з суфіксамі ‑л‑ (прыметнік) і ‑ну‑ (дзеяслоў) параўн. бляклы, блякнуць. Параўн. яшчэ тусклы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр. тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус. тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб. натуштити ‘пакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж. tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр. ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб. ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е. *(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс. thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз. thiūstere, англ.-сакс. đīestre ‘тс’, арм. t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)