бля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.

Блякнуць краскі лета.

Блякнуць вочы.

2. перан. Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.

Блякнуць успаміны.

|| зак. пабля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бля́кнуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бля́кну бля́кнем
2-я ас. бля́кнеш бля́кнеце
3-я ас. бля́кне бля́кнуць
Прошлы час
м. бля́к бля́клі
ж. бля́кла
н. -
Загадны лад
2-я ас. бля́кні бля́кніце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бля́кнуць несов. блёкнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Траціць яркасць афарбоўкі; рабіцца цьмяным. Бляклі фарбы наваколля, нават і неба, здавалася, пачало выцвітаць пад пякучымі праменямі сонца. Васілёнак. // Траціць свежасць, рабіцца вялым; бляднець. А прыйдзе восень, знікне сонца — і памідор блякне ўвесь і разам з лісцем сваім памірае і сам... Сачанка. // Траціць бляск, румянец; рабіцца бледным; выцвітаць. Вочы блякнуць. □ [Вера Антонаўка] бачыла, як сын выцягваецца, худзее, як некалі чысты дзябёлы твар яго блякне. Карпаў.

2. перан. Траціць яркасць, моц, сілу ўздзеяння. Блякнуць успаміны. □ Рамантычныя мары ўсё больш і больш бляклі, калі Лясніцкі лепш пазнаваў Раісу. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бля́кнуць welk wrden, wlken vi (s) (пра расліны); fahl [matt] wrden; verblssen vi (s) (пра колер); erlöschen* vi (s) (пра позірк)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бля́кнуць (БРС, Нас.), укр. бля́кнути. Запазычанне з польск. blaknąć ’тс’ (гл. Рудніцкі, 143–144). Спакон вякоў усх.-слав. формы, рус. блёкнуть, укр. дыял. бле́кнути (паходжанне іх не вельмі яснае; Бернекер, 63, рэканструюе аснову *blьk‑, супраць чаго Фасмер, 1, 173; іншая магчымасць: *blěk‑, гл. Шанскі, 1, Б, 137, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабля́кнуць гл. блякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блёкнуть несов. бля́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бле́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не.

Тое, што і блякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́хнуть несов. жу́хнуць; бля́кнуць; ліня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)