садо́м, -у, м. (разм.).

Неразбярыха, сумятня, крык.

У хаце цэлы вечар с.

◊

Садом і гамора — поўны беспарадак, хаос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катава́сія, -і, ж.

1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія выходзяць на сярэдзіну царквы.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха (жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстро́йства, -а, н.

1. гл. расстроіць.

2. Поўны беспарадак, замяшанне з прычыны парушэння строю (у 1 знач.).

Калона прыйшла ў р.

3. Заняпалы стан, беспарадак з прычыны ўрону, дэзарганізацыі, беспарадку.

Р. ў сям’і.

Р. ў гаспадарчых справах.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх-н. органаў.

Р. нерваў.

5. Дрэнны настрой, страта душэўнай раўнавагі.

Не жыццё, а адно р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хао́с, -у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бязмерная прастора, стыхія, што існавала да ўзнікнення свету, зямлі і жыцця на ёй.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха; блытаніна.

У пакоі х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязла́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бязладнага; беспарадак. Бязладнасць гукаў. Бязладнасць у працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуру́м-буру́м, ‑у, м.

Беспарадак, сумятня. Стаяў шурум-бурум у хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куламе́сіць

‘прыводзіць што-небудзь у беспарадак; бунтаваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. куламе́шу куламе́сім
2-я ас. куламе́сіш куламе́сіце
3-я ас. куламе́сіць куламе́сяць
Прошлы час
м. куламе́сіў куламе́сілі
ж. куламе́сіла
н. куламе́сіла
Загадны лад
2-я ас. куламе́сь куламе́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час куламе́сячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

накаламе́сіць

‘напракудзіць, насваволіць; прывесці што-небудзь у беспарадак’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накаламе́шу накаламе́сім
2-я ас. накаламе́сіш накаламе́сіце
3-я ас. накаламе́сіць накаламе́сяць
Прошлы час
м. накаламе́сіў накаламе́сілі
ж. накаламе́сіла
н. накаламе́сіла
Загадны лад
2-я ас. накаламе́сь накаламе́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час накаламе́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

накуламе́сіць

‘прывесці што-небудзь у беспарадак’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накуламе́шу накуламе́сім
2-я ас. накуламе́сіш накуламе́сіце
3-я ас. накуламе́сіць накуламе́сяць
Прошлы час
м. накуламе́сіў накуламе́сілі
ж. накуламе́сіла
н. накуламе́сіла
Загадны лад
2-я ас. накуламе́сь накуламе́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час накуламе́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)