Піха́ты ’п’яны’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лятні́ско ’аэрадром’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. lotnisko ’аэрапорт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачмані́ць ’пагуляць’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. žmonėtis ’гасцяваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паяды́нчы ’аднаконны, адзіночны’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. pojedynczy ’на 1 асобу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушчыны́ ’лупіны’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Утворанае па аналогіі да лупі́ны ад лу́шчыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяда́рка, мэдарка ’медагонка’ (маст., ваўк., Сл. ПЗБ; бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. miodarka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мешкава́ць, мяшкава́ць ’насыпаць у мяшкі’ (бераст., Сцяшк. Сл.; нясв., Сл. ПЗБ). Калька (пераклад) з польск. workować ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плане́ціць ’абганяць (бульбу)’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. planetowac ’апрацоўваць міжрадкоўе планетам’, альбо рэгіянальнае ўтварэнне ад wianem (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурок ’выступ у коміне, на які кладуць запалкі’ (свісл., Шатал.; бераст., Сцяшк. Сл.). Да мур 1, му́рак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасаі́ць ’накарміць дзіця грудзьмі маці’ (бераст., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем пасасаць < ссаць (гл.) і падаі́ць < даі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)