бялёсы, ‑ая, ‑ае.

Белаваты, цьмяна-белы. Сцяпанаў конь паспеў ужо навокал абгрызці ўсё бульбянішча, калі ў бялёсым тумане замаячыла чалавечая постаць. Карпюк. — Во, успомніў!.. — выгукнуў раптам дырэктар школы, Пятрэнка, малады, але ўжо таўставаты мужчына з бялёсымі, як лён, брывамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

2. З светла-русымі валасамі; светлагаловы. У Захаркі было шэсць дачок. І ўсе розныя: бялявыя, чарнявыя, рыжыя. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тло, ‑а, н.

Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло. Колас. Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча! Дзяргай.

•••

Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малако́, ‑а, н.

1. Белая пажыўная вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкармлівання дзяцей. Мацярынскае малако. // Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з’яўляецца прадуктам харчавання. Кіслае малако. Забяліць малаком. □ А праз колькі хвілін стол уставіўся розным наедкам: была і страва, і сыр, і масла, і малако. Мурашка.

2. Уст. Семявая вадкасць рыб, а таксама семявыя залозы рыб.

3. Белаваты сок некаторых раслін, вадкасць, якая здабываецца з некаторых пладоў. Канаплянае малако. Міндальнае малако.

4. Белаваты раствор некаторых рэчываў. Вапеннае малако.

•••

Кроў з малаком гл. кроў.

Малако на губах не абсохла у каго — пра маладога нявопытнага чалавека.

Птушынага малака не хапае гл. хапаць.

Пусціць (паслаць) кулю ў малако гл. пусціць.

Як з казла малака гл. казёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дым, ‑у; мн. дымы, ‑оў; м.

1. Сукупнасць дробных цвёрдых часцінак і газападобных прадуктаў, якія вылучаюцца ў паветра пры згаранні чаго‑н. Папяросны дым. □ Дым, горкі, як палын, і страшэнна ўдушлівы, расплываўся па зямлі. Хадкевіч. З комінаў узнімаўся белаваты дым. Шыцік.

2. Гіст. Хата, гаспадарка, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі.

•••

Пайсці (з) дымам гл. пайсці.

Пусціць дым у вочы гл. пусціць.

Пусціць (з) дымам гл. пусціць.

У дым — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным. Напіўся ў дым у нейкай там папойцы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлейф, ‑а, м.

1. Доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду. Яна [Міхаліна], напрыклад, запрасіла Мсціслава на заручыны: — Будзеце трымаць корд жаніха, — ласкава схіліла галаву. — Або мой шлейф. Караткевіч. Я ведаў, што Таня любіць апранаць на сябе што-небудзь незвычайнае, каб валаклося ўслед, як шлейф, па падлозе. Сачанка. // перан. След, паласа ў паветры, на вадзе і пад. ад руху чаго‑н. Дарога злёгку пыліла, за машынай слаўся рэдзенькі белаваты шлейф, які адносіла на зялёныя палеткі. Асіпенка. З-за павароту вынырнуў цеплаход на падводных крылах. Ён, шустра завярнуўшы, адкінуў на бераг пеністы шлейф. Гаўрылкін.

2. Тое, што і валакуша (у 2 знач.). Выраўноўванне глебы шлейфам.

3. У геалогіі — паласа адкладанняў, якая ахінае ніжнюю частку якога‑н. узгорка, узвышша.

[Ням. Schleife.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́- прыстаўка для абазначэння розных прасторавых, часавых і іншых адносінаў. Надае значэнні: назоўнікам — ’прадмет, падобны да таго, што названа ўтваральным словам, але не з’яўляецца ім у поўнай меры’: по́гуд ’невыразны гул’ (Сцяшк. Сл.), по́кут ’покуць’, по́кліть ’свіран, клець’ (Тарн.); прыметнікам і прыслоўям — ’некаторае ўзмацненне якасці’ ці ’прысутнасць яе ў малой меры’: по́даўна ’даволі даўно, даўнавата’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), по́дыўна ’тс’ (Бяльк.), по́даўка, по́цесна ’цеснавата’, по́вісокі ’высакаваты’, по́малы ’малаваты’, по́цемна ’цемнавата’, по́весел ’пад чаркай’ (Нас.), по́велікі ’велікаваты’ (ТС). Паводле Цвяткова, по‑ ў апошніх формах генетычна суадносіцца з паказчыкам вышэйшай ступені параўнання ў балгарскай мове: по‑висок ’вышэйшы’ (Цвяткоў, Запіскі, 51); а таксама ў македонскай мове: помлад ’маладзейшы’. У тым жа значэнні вядома большасць славянскіх моў: укр. по́широкий ’трохі шырэйшы’, по́твердний ’цвердаваты’, польск. pobielawyбелаваты’, чэш. posilný ’даволі моцны, трохі мацнейшы’, в.-луж. počorni ’чарнаваты’, н.-луж. pocarny ’тс’, славен. počrn ’тс’, серб.-харв. подобар ’даволі добры’; гэта дазваляе рэканструяваць праслав. *po‑ з адпаведным значэннем, параўн. лат. padargs ’задарагі, дарагаваты’, што выводзіцца са значэння ’пасля, за’ адпаведнага прыназоўніка (ESSJ, 1, 189; БЕР, 5, 395; Скок, 2, 692–693; ESJSt, 11, 667), гл. па1, па2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўх1 повх ’крот’ (беласт., Сл. ПЗБ; драг., Сл. Брэс.; Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы), ’мыш-палёўка’ (Сіг.), ’воўк’ (Бяльк.), ’гарнастай’ (Бяльк.), ’ласка’ (ЛАП), повух ’крот’ (бяроз., Выг.); укр. дыял. повх, польск. pilch ’жывёліна Myoxidae, грызун з вушамі без поўсці’, н.-луж. pjelch, чэш., слав. pich, славен. pólh ’соня’, харв. puh, балг. плъх, пльф ’пацук, Mus raitus’. Некаторыя няслушна (гл. Шустар-Шэўц, 2, 1077) лічаць запазычаннем са ст.-в.-ням. pilich, с.-в.-ням. bilch ’від мышы’ (Голуб–Колечкі, 278). Да прасл. *ръ!!!хъ < *pelsb(fb) < *polsb(jь); сюды ж пялёсы, пялясы ’з белымі палосамі на цёмным фоне’ (гл.), рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёлу)’, параўноўваюць з літ. pelė ’мыш’, пат. pele ’тс’ < і.-е. *pel ’сівы, белаваты (пра колер)’, дапускаючы, што тут мае месца намінацыя паводле лысых вушных ракавін грызуноў; Немец (Этимология–1997–1999, 128) параўноўвае са ст.-чэш. oplchaly (БЕР, 5, 374–375, з літ-рай; Махэк₂, 460; Сной₂, 539; Глухак, 511). Аднясенне сюды назвы ваўка па колеравай прыкмеце (“шэры”) з’яўляецца вынікам табуізацыі; зрэшты, параўн. і ўкр. вовчок ’соня’. Сюды ж повхоточыны, повховыпьне ’паточаная кратамі зямля’ (Сл. Брэс., Шатал.).

По́ўх2 ’пячкур (рачная рыба)’ (Крыв.). Няясна. Магчыма, з noyxf (гл.) з-за плямістай афарбоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасячы́ і перасе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. перасек, ‑ла; заг. перасячы; зак., што.

1. Рассячы папалам, на часткі. Перасячы жэрдку сякерай. □ Бізуном бервяна не перасячэш. Прыказка.

2. Перайсці, пераехаць што‑н. упоперак. Перасячы вуліцу. Перасячы экватар. □ З краю ў край Перасек я краіну. Смагаровіч. Выбраўшыся з лесу, партызаны перасеклі вялікае гарыстае поле і зноў апынуліся ў бары. Сіняўскі.

3. Прайсці, пралегчы па паверхні чаго‑н. Чыгунка перасекла вобласць з усходу на захад. / Пра маршчыны, рубцы і пад. Лоб .. [жанчыны] ўздоўж перасекла глыбокая зморшчына, якая неяк адразу змяніла выраз яе ажыўленага твару. Васілевіч. // Размясціцца, прайсці ў папярочным напрамку. Дарогу, па якой ішлі партызаны, павінна была перасекчы гравійная шаша. Краўчанка. Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек .. [хлопцам] дарогу і пачаў адносіць човен убок. Маўр.

4. перан. Перарэзаць, перагарадзіць каму‑, чаму‑н. (дарогу, шлях і пад.). Прыгнуўшыся, Раманчык пабег берагам рачулкі, што ўпадала ў Нёман, каб перасекчы шлях парушальніку. Пальчэўскі. І вось савецкі мірны чалавек Дарогу сухавеям перасек. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбо́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які турбуецца аб кім‑, чым‑н., клапоціцца пра каго‑, што‑н. Турботы чалавек. / у паэт. ужыв. Турботны родны дом Шчаслівых не пабудзіць. Голуб. // Які адлюстроўвае неспакой, хваляванне. Цімох углядаецца, пазірае пільней .. З яго твару сходзіць турботная заклапочанасць, проблескі дзікай радасці праменяцца ў яго цёмных бліскучых вачах: з высокай вежы палаца .. паплыў борзда ўгору белаваты дым. Колас. Белы колер халата і шапачкі .. вельмі ж неяк ідзе да .. вялікіх, чорных, .. турботных вачэй [Ганны Пятроўны]. Брыль.

2. Напоўнены рознымі турботамі, неспакойны. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць! Гроднеў. Прыемна і самому заадно з .. [Януком] яшчэ разок перакінуцца ў думках туды, дзе прайшло яго [Васіля] хоць і цяжкае, турботнае, але навек незабыўнае маленства. Кулакоўскі. Так уваходзіць юнак Аляксандр Віташкевіч у жыццё. Цяжкае, але прываблівае. Турботнае, але сваё, кроўнае, роднае — рабочае жыццё. Кавалёў. // Які выражае, выяўляе турботу. — А жыццё? Жыццё доўгае наша? — пераходзіць [Эльга] на трапяткі і турботны шэпт. — Бачу, назаўсёды ідзеш, нядобры твар у цябе. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)