прабалабо́ніць
‘пэўны час балабоніць; прабалбатаць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прабалабо́ню |
прабалабо́нім |
| 2-я ас. |
прабалабо́ніш |
прабалабо́ніце |
| 3-я ас. |
прабалабо́ніць |
прабалабо́няць |
| Прошлы час |
| м. |
прабалабо́ніў |
прабалабо́нілі |
| ж. |
прабалабо́ніла |
| н. |
прабалабо́ніла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прабалабо́нь |
прабалабо́ньце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прабалабо́ніўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мало́ць, мялю́, ме́леш, ме́ле; мялі; мо́латы; незак., што.
1. Раздрабняць зерне, ператвараючы ў муку.
М. жыта.
2. перан. Балабоніць, гаварыць абы-што (разм.).
М. лухту.
◊
Малоць языком (разм., неадабр.) — балбатаць няспынна, гаварыць абы-што.
|| зак. змало́ць, змялю́, зме́леш, зме́ле; змялі; змо́латы (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Білябе́ніць ’балабоніць, гаварыць абы-што’ (Бяльк.). Укр. белебе́нити, рус. белебе́нить. Гукапераймальнае. Гл. Фасмер, 1, 147. Параўн. балабо́ніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трезво́нить несов.
1. (звонить в колокола) звані́ць;
2. перен., разг. балабо́ніць, звані́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тарата́рыць ’весці пустыя размовы, балабоніць’ (Нас., Некр. і Байк.). Гл. тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́лка ’званочак на бубне’ (Інстр. III), укр. балабо́лька і г. д. Гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць, бала́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таракце́ць ’тарахцець, грукатаць’, ’балбатаць, балабоніць’ (астрав., мядз., Сл. ПЗБ). Гл. тарахце́ць, тарара́х, к < х пад уплывам балтыйскага субстрату.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́н 1 ’званочак’ (Касп., Юрч., Янк. Мат., Гарэц.). Укр. балабо́н ’званок, бразготка’, рус. балабо́н ’пустаслоў’. Гукапераймальнае; да балабо́ніць (гл.), балабо́ліць і г. д.; аснова бала(б)‑, якая, магчыма, выступае ў бала́каць (гл.). Параўн. і чэш. blaboniti.
Балабо́н 2 ’балбатун, пустаслоў’ (Янк. Мат., Юрч.). Рус. балабо́н ’тс’, балабо́нить, укр. балабо́н ’званок’, балабо́нити ’званіць’, чэш. blaboniti. Гукапераймальнае; да вялікай групы слоў тыпу балабо́н ’званочак’, балабо́ніць, бала́каць і г. д. Параўн. бало́бан ’балбатун’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балаба́ніць ’барабаніць; стукаць; гаварыць голасна; гаварыць глупства’ (Нас., Шат.), балаба́н ’пустамеля, балбатун’ (Нас.). Такога ж гукапераймальнага паходжання, як і балабо́ніць (гл.). Падрабязней гл. пад бала́каць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балаба́йка ’балалайка’ (Нас., Касп., Шат., Інстр. III, Гарэц.). Рус. дыял. балаба́йка, балабо́йка, укр. балаба́йка. Мабыць, гукапераймальнае; да балабо́ліць, балабо́ніць (гл.). Так лічыць Бернекер, 40 (параўн. Фасмер, 1, 113). Гараеў (10) думае пра запазычанне з цюрк. моў (але крыніцу не ўказвае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)